Ваенныя поспехі Украіны сфармуюць новую архітэктуру бяспекі ў рэгіёне, у рамках якой Рэспубліка Беларусь пазбавіцца ад ваеннай прысутнасці рф на сваёй тэрыторыі пад ціскам Украіны. Гэта адчыняе "вакно магчымасцяў" для трансфармацый ў Беларусі.
Украіна можа стаць цэнтрам кансалідацыі нацыянальна-дэмакратычных сілаў і іх надзейным саюзнікам, пляцоўкай для акумуляцыі рэсурсаў, скіраваных на змены ў Беларусі. Мільёны беларусаў звязваюць свае спадзяванні на змены з Украінай, беларускімідобраахвотнікамі і нацыянальна-дэмакратычнымі сіламі.
Менавіта таму неабходнасць прыняцця агульнай стратэгіі з’яўляецца неадкладнай задачай. Каардынуючая пляцоўка, сфармаваная па выніках канферэнцыі ў Кіеве, куды ўвайдуць усе асноўныя актары нацыянальна-вызвольнага руху, возьме на сябе функцыі рэалізацыі стратэгіі.
Пад нацыянальна-вызвольным рухам разумеем грамадска-палітычныя ініцыятывы, ПКК і іншых добраахвотнікаў, арганізацыі, партыі, якія адстойваюць пазіцыі незалежнасці, беларускага адраджэння, дэмакратыі і свабоды. У склад арганізацыйнага камітэта канферэнцыі ўваходзяць прадстаўнікі наступных арганізацый: рух "Вольная Беларусь", "Аб'яднаны пераходны кабінет ", "Народнае Антыкрызіснае Кіраванне", "Офіс Святланы Ціханоўскай", "Каардынацыйная рада", "Хартыя 97".
Вы падзяляеце каштоўнасці і задачы, пастаўленыя на парадку дня канферэнцыі і зʼяўляецеся прадстаўніком адной з вышэйпералічаных груп
Арганізатары бяруць на сябе забеспячэнне праезду да месца правядзення канферэнцыі і назад.
ЗАРЭГІСТРАВАЦЦААрганізатары канферэнцыі прымаюць меры па бяспецы ўдзельнікаў, захавання канфідэнцыйнасці і асабістых дадзеных.
Звесткі аб месцы правядзення, арганізаванаму праезду, дасылаюцца кожнаму дэлегату праз тэлеграм-бот.