01 December 2023
Па выніках канферэнцыі, яе ўдзельнікамі, былі прыняты шэраг дакументаў:
• Мемарандум па выніках канферэнцыі
• Адозва да вольных народаў свету
• Дэкларацыя аб стварэнні "Часовай вайсковай камісіі"
• Дакумент аб стварэнні рабочай групы па супрацоўніцтве беларускага бізнесу і грамадска-палітычных структур Беларусі
• Двухбаковая дамова аб супрацоўніцтве паміж Міжнародным цэнтрам супрацьдзеяння расійскай агрэсіі і палком імя Кастуся Каліноўскага.
Праца над Мемарандумам i Адозвай да вольных народаў свету арганізатарамі канферэнцыі, а менавіта Палкам імя Кастуся Каліноўскага, Офісам Святланы Ціханоўскай, Аб'яднаным пераходным кабінетам, Каардынацыйнай радай і рухам "Вольная Беларусь" праходзіла на працягу 2 месяцаў перад канферэнцыяй. Менавіта вынікам сумеснай працы розных беларускіх арганізацый і структураў стала распрацоўка гэтых двух дакументаў.
Акрамя арганізатараў канферэнцыі, да падпісання дакументаў ужо далучыўся шэраг іншых беларускіх грамадска-палітычных структур, а менавіта Партыя БНФ, Рух беларускіх нацыяналістаў, Байпол, BelPol, Моладзевы блок, грамадска-палітычнае аб’яднанне “Нацыянальна-дэмакратычная платформа”, Асацыяцыя палітвязняу Беларусі.
Мемарандум па выніках канферэнцыі i Адозва да вольных народаў свету адкрытыя для падпісання іншымі беларускімі грамадскімі і палітычнымі структурамі.
Пачынаючы з 15 снежня 2023 года з прадстаўнікоў арганізацый, якія падпісаліся пад дакументамі, будуць створаны рабочыя групы, якія пачнуць працу па розных накірунках.
01 June 2024
20 May 2024
15 May 2024
13 May 2024
09 May 2024
01 May 2024
Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам