08 December 2023

Улады Беларусі баяцца любой згадкі Каліноўскага

Праўладная прапагандыстка, вядомая сваёй антыбеларускай дзейнасцю, Вольга Бондарава паведаміла пра яшчэ адну «перамогу» у сваёй барацьбе: «Сябры, Свіслацкай гімназіі імя Каліноўскага больш не існуе… Ура, таварышы!» Адпаведнае паведамленне з‘явілася і на сайце самой навучальнай установы, якая цяпер носіць імя Праскоўі Васіленкі — савецкай падпольшчыцы.  
 
Свіслацкая гімназія — адна з найстарэйшых навучальных установаў Горадзеншчыны — адкрылася ў 1804 годзе. Акурат тут вучыўся і сам Кастусь Каліноўскі.  
Лукашэнкаўскі рэжым працягвае нішчыць нацыянальную спадчыну. Кастусь Каліноўскі — адзін з найяскравейшых сімвалаў барацьбы беларускага народа за незалежнасць. Нагадаем, што раней рэжым  ўжо забараніў словазлучэнне «Полк Каліноўскага» — яго занеслі ў так званы «экстрэмісцкі»  
 
Бондараву рэжым выкарыстоўвае ў прапагандысцкіх мэтах: частка нападак «актывісткі» на праявы беларушчыны прыводзіць да далейшых пагромаў сілавікамі. Адметна, што з боку падобных дзеячоў прапаганды апошнім часам гучаць заявы пра недарэчнасць існавання ў беларускіх гарадах і вуліц, названых у гонар Каліноўскага. Напрыклад, у Мінску. Гэтыя нападкі лагічныя: па-першае, сама постаць героя раздражняе прыхільнікаў расейскага свету, супраць якога ён і змагаўся яшчэ ў 19 стагоддзі. А па-другое, адыграе ролю фактар непрыязі ды страху ў дачыненні да палка Каліноўскага — сапраўднай вайсковай структуры, якая ў нашыя дні змагаецца за вольную Беларусь і яе еўрапейскую будучыню. Таму перайменаванне Свіслацкай гімназіі, можна лічыць, наўрад ці апошняе ў кампаніі па барацьбе з нацыянальна-вызвольным рухам і гістарычнай памяццю.

Дапамагчы Палку!

Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам

Даведацца больш