07 February 2024
Пасол Украіны па асаблівых даручэннях па Беларусі Міністэрства замежных спраў Украіны Ігар Кізім наведаў размяшчэнне Палка імя Кастуся Каліноўскага ў першы рабочы візіт пасля свайго прызначэння.
Размова ішла аб стварэнні адзінага бачання стратэгіі Украіны па ўзаемадзеянні з дэмакратычнымі сіламі Беларусі. “Без канцэптуальных пытанняў нічога не атрымаецца. Я лічу вас героямі і стаўлюся да беларускіх добраахвотнікаў з вялікай павагай” – адзначыў Кізім на сустрэчы з прадстаўнікамі Палка.
Беларускія незалежныя арганізацыі сёння аб'ядналіся вакол некалькіх цэнтраў - Вільня, Варшава і Кіеў. У гэтым сэнсе Полк імя Каліноўскага, нараўне з дэмакратычнымі аб'яднаннямі, уяўляе сабой трэці цэнтр сілы. Удзельнікі пагадзіліся, што Полк можа і ведае, як адыграць важную ролю ў працэсе дэмакратызацыі Беларусі: "Палітычныя задачы вырашаць лягчэй, калі за спіной стаіць мілітарная падтрымка"
Узнімалася і пытанне шчыльнай інтэграцыі Беларусі і Расіі. Аб'яднанне дзвюх краін у тым выглядзе, як яно ёсць зараз, стала прадметам асаблівай дыскусіі: "Дзе тая грань, калі заканчваецца інтэграцыя і пачынаецца страта незалежнасці і поўны аншлюс краіны?"
Полк Каліноўскага вітае прызначанне пасла Украіны па асаблівых даручэннях па Беларусі. Міністэрства замежных спраў Украіны прызначыла Ігара Кізіма паслом па асаблівых даручэннях па Беларусі. Кіраўніцтва Палка Каліноўскага ведае Ігара Кiзіма як прафесіянала і дыпламата вельмі высокага ўзроўню і вітае такое рашэнне ўкраінскага кіраўніцтва. Кіраўніцтва палка гатовае аказаць Ігару Кізіму ўсялякае садзейнічанне ў яго працы і спадзяецца на плённую сумесную дзейнасць накіраваную на аднаўленне дружалюбных адносін паміж беларускім і ўкраінскім народамі.
01 June 2024
20 May 2024
15 May 2024
13 May 2024
09 May 2024
01 May 2024
Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам