05 March 2024

Куды ідзе Полк Каліноўскага?

Адзін з заснавальнікаў Палка імя Кастуся Каліноўскага Мікалай Дземідзенка з пазыўным Мікола прыме ўдзел у анлайн-канферэнцыі. Стрым пачнецца ў 18.00 7 сакавіка ў Youtube-канале Палка. Пул пытанняў, якія абмяркуюць у прамым эфіры, сабраны са шматлікіх заявак журналістаў і папярэдніх пытанняў ад падпісчыкаў сацыяльных сетак. Пытанні таксама будуць прымацца падчас стрыму ў чаце Youtube.

Трансляцыю можна будзе ўбачыць на нашым YouTube канале

 

Інфармацыя аб спікеры

Мікалай Дземідзенка — адзін з заснавальнікаў ППК. Займаў пасаду намесьніка старшыні моладзевай апазыцыйнай арганізацыі “Малады Фронт”. За грамадзянскую актыўнасць у Беларусі яго выключылі спачатку з тэхнікума, а потым і з універсітэта.  У 2013 годзе прыняў удзел у Рэвалюцыі Годнасці ва Украіне. У 2014 годзе, пасля пачатку расійскай агрэсіі супраць Украіны, стаў валанцёрам, дапамагаючы беларускім дабраахвотнікам у баявых дзеяннях. З пачаткам поўнамаштабнай вайны 2022 года заснаваў мабілізацыйны цэнтр у Варшаве і далучыўся да стварэння Палка імя Кастуся Каліноўскага. На бягучы момант з'яўляецца часткай адміністрацыйнай групы Палка.

Дапамагчы Палку!

Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам

Даведацца больш