15 March 2024
Полк Каліноўскага гатовы пачаць выпуск уласных мінамётаў і запрашае новых добраахвотнікаў далучыцца да цікавых задач. Серыя выпрабаванняў першага мінамёта паспяхова была праведзена яшчэ ў 2023 годзе. Але толькі зараз байцы раскрылі некаторыя дэталі вытворчасці.
У штодзённай працы мінамёты выкарыстоўваюць ўсі падраздзяленні Палка. Аднак, як і любая зброя, мінамёты маюць свой тэрмін знос. «Праз высокую інтэнсіўнасць баявых дзеянняў мы можам казаць аб тым, што існуе пэўны дэфіцыт мінамётаў. Знос ствалоў – галоўная праблема» – кажуць ваяры.
Распрацоўка вайскоўцаў Палка павінна часткова вырашыць гэтую праблему: закрыць уласныя патрэбы і менш залежыць ад паставак зброі.
«На колькі мне вядома, такога ніхто не робіць. Была ўзятая наступная тэхналогія: ствол зрабілі «з нуля» са спецыяльнага сплаву для ваеннай тэхнікі; за аснову быў узяты чарцёж чэшскага мінамёта; апорная пліта і іншыя дэталі былі ўзятыя з савецкага мінамёта. Такі падыход дазваляе за невялікі час і сродкі вырабляць новыя мінамёты з далёкасцю да 7 кіламетраў» – пракаментаваў тэхналогію мінамётчык Золтан.
Апроч беспасярэдняй вайны Полк Каліноўскага надае прастору для рэалізацыі асабістых здольнасцяў, якія ў грамадзянскім жыцці, магчыма, рэалізаваць было складана. Таму запрашаем далучацца да Палка – месца і цікавыя заданні знойдуцца для кожнага» – кажа камандзір Палка Дзяніс Кіт Прохараў.
01 June 2024
20 May 2024
15 May 2024
13 May 2024
09 May 2024
01 May 2024
Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам