Полк Кастуся Каліноўскага

Полк імя Кастуся Каліноўскага (да 21 траўня 2022 году – батальён імя Кастуся Каліноўскага) – ваенная фармацыя ў складзе Узброеных Сіл Украіны, створаная ў сакавіку 2022 году з мэтай абароны Украіны ад расейскага ўварвання. Складаецца з беларускіх добраахвотнікаў.

Сваю назву атрымаў у гонар Кастуся Каліноўскага – кіраўніка нацыянальна-вызвольнага паўстання 1863–1864 гадоў на беларуска-літоўскіх землях колішняй Рэчы Паспалітай супраць расійскага панавання, нацыянальнага героя Беларусі.

Полк Каліноўскага складаецца з батальёнаў «Волат» і «Літвін».

Добраахвотнікі Палка Каліноўскага лічаць расею агульным ворагам Беларусі і Украіны. Вызваленне Украіны ад расейскіх захопнікаў немінуча пацягне за сабой паслабленне, а, спадзяемся, і пачатак краху пуцінскага рэжыму. Гэта дасць магчымасць паставіць кропку ў гісторыі існавання рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі. У гэтым і заключаецца місія Палка Каліноўскага: «Вызваленне Беларусі праз вызваленне Украіны».

Стратэгічныя мэты

Звяртаючы ўвагу на шматвекавую гістарычную еўрапейскую спадчыну, з’яўляючыся ментальна, геаграфічна і гістарычна часткаю Еўропы, Беларускі Полк імя Катуся Каліноўскага бачыць будучыню беларускай нацыі як неад'емную культурную, палітычную, вайсковую і эканамічную частку еўрапейскай прасторы. Нашы суседзі — Польшча, Літва, Латвія, з якімі нас звязваюць гісторыя агульнай дзяржаўнасьці, даўно з’яўляюцца сябрамі Еўрапейскага Звязу і Паўночна-Атлантыцкага Саюзу.

Аб сваім цвёрдым намеры стаць часткай ЕЗ і НАТА заявіла Ўкраіна, незалежнасьць якой мы сёння баронім. Таму мы лічым, што для Беларусі натуральны арыентыр — імкнуцца да ўступленьня ў Еўразвяз і стаць часткай НАТА. Зыходзячы з апошніх падзеяў, мы бачым, што краіны Балта-Чарнаморскага рэгіёну з’яўляюцца нашымі натуральнымі хаўруснікамі.

Гэта актуалізуе пытанне пра стварэньне Балта-Чарнаморскай супольнасьці.

Еўрапейскі вектар развіцця Беларусі можна забясьпечыць толькі пасля дэакупацыі нашай дзяржавы ад расейскіх войскаў і дэмантажу ўнутранага дыктатарскага рэжыма лукашэнкі.

Як засведчыў досвед Украіны, перамагчы ворага магчыма карыстаючыся сучаснай зброяй, навейшымі тэхналогіямі і лепшай арганізацыяй. На сённяшні дзень такую падтрымку могуць забясьпечыць толькі краіны Арганізацыі Паўночнаатлантычнай Дамовы. Блок НАТА з’яўляецца вайсковым гарантам бяспекі для большасці еўрапейскіх краінаў, мілітарны патэнцыял якіх ў разы менш расейскага. Абапіраючыся на вайсковую кааперацыю з краінамі НАТА, як з нашымі натуральнымі саюзнікамі, у нашых руках будуць жалезныя аргументы для пераможнага плану.

Зарок беларускіх добраахвотнікаў

Беларусь! Маці мая Радзіма! Клянуся вызваляць і бараніць Цябе там, дзе знаходжуся зараз і куды прывядзе мяне лёс Твайго вызвалення.

Біцца да перамогі за Тваю свабоду, як біліся нашы продкі з ардынскім прыгнётам маскавітаў пад Оршай, Смаленскам, Палонкай.

Бязлітасна гнаць бязродных апрычнікаў зямель Тваіх, як гналі ваяры Вялікага Княства Літоўскага і беларускай шляхты, касінеры Касцюшкі і паўстанцы Каліноўскага, жаўнеры Народнай Рэспублікі і партызаны Супраціву.

Бараніць кроў Тваёй нацыі, моц Тваёй зямлі і Боскі дух Твайго існавання.

У шэрагах вольных братоў і ў палоне, на айчыне і ў выгнанні, у баі і ў падполлі, няхай рукі маі сціскаюць зброю пакуль шыбеніцы не скончаць сціскаць шыі сыноў Тваіх.

Няхай лязг майго затвора не сціхае пакуль чутны лязг кратаў за спінамі герояў Тваіх.

Няхай хопіць мне жыцця каб адпомсціць за ўсіх закатаваных, згвалтаваных і забітых дзяцей Тваіх. Да астанняга блеску рэк Тваіх у маіх вачах, пакуль будзе чутны тупат Пагоні ў сэрцы маім.

Жыць Табою, памерці за Цябе, і адрадзіць веліч Тваю.

Жыве Беларусь!

Жыве вечна!

Гісторыя Палка Каліноўскага

2 сакавіка 2022

Па адкрытым нападзе Расеі на Украіну 2 сакавіка 2022 году ва ўкраінскім войску ўтварылася першая рота, якая складалася зь іншаземцаў, а менавіта зь беларусаў. Першапачаткова ў яе ўвайшлі каля 40 чалавек. Праз тры дні, 5 сакавіка, Украіну абараняла ўжо 200 беларускіх добраахвотнікаў, яшчэ 300 беларусаў, гатовых далучыцца да Замежнага легіёну, знаходзіліся ў Польшчы.

3 сакавіка 2022

У абарончых баях на подступах да Кіева загінуў беларускі добраахвотнік Ільля «Літвін». Ён стаў першым беларускім добраахвотнікам, які загінуў з пачатку паўнамаштабнай вайны з расеяй. Ільля «Літвін» стаяў ля вытокаў беларускага добраахвотніцкага руха і на яго імя назван адзін з батальёнаў Палка.

9 сакавіка 2022

Беларускія добраахвотнікі заявілі пра аб’яднаньне ў батальён імя Кастуся Каліноўскага. Асноўная задача Батальёну: сёньня бараніць Украіну, заўтра — вызваліць Беларусь.

24 сакавіка 2022

Ад баявога раненьня каля горада Ірпень загінуў баец батальёну імя Кастуся Каліноўскага Зьміцер Апанасовіч з пазыўным «Тэрор». У гэты дзень батальён зьнішчыў тры БМП расейскіх захопнікаў, аднак Апанасовіч атрымаў моцнае раненьне. Выратаваць яго жыцьцё не ўдалося.

25 сакавіка 2022

25 сакавіка 2022 году ў Дзень Волі беларускія добраахвотнікі батальёну імя Кастуся Каліноўскага далі ўрачысты зарок вызваляць і бараніць Беларусь: "Пакуль будзе чутны топат Пагоні ў сэрцы маім - жыць табою, памерці за цябе, адрадзіць веліч тваю! Жыве Беларусь!" Батальён імя Каліноўскага ўвайшоў у склад Узброеных сіл Украіны. Словы зарока гучалі на беларускай мове, ваяры-каліноўцы прысягалі памяці славутых продкаў, якія стагоддзямі змагаліся за волю свайго народа й сваёй радзімы.

15 траўня 2022

Падчас апэрацыі па вызваленьню ўкраінскай вёскі ад расейскіх захопнікаў атрымаў сьмяротнае раненьне камандзір роты разведкі батальёну імя Кастуся Каліноўскага Павал з пазыўным «Волат».

21 траўня 2022

Батальён абвясьціў пра стварэньне Беларускага палку імя Кастуся Каліноўскага, у які увойдуць два баявых батальёна.

4 чэрвеня 2022

Галоўнае Упраўленне Выведкі Міністэрства абароны Украіны адзначыла байцоў палку імя Кастуся Каліноўскага ўзнагародамі «За бойові заслуги» і «Україна — понад усе!» — за неймаверную мужнасьць, праяўленую падчас выкананьня баявых заданьняў.

17 чэрвеня 2022

Байцы палку Каліноўскага атрымалі дзяржаўныя ўкраінскія ўзнагароды «За бойові заслуги», а таксама «Україна понад усе».

26 чэрвеня 2022

У баях пад Лісічанскам загінуў камандзір батальёну «Волат» Іван Марчук з пазыўным «Брэст». Афіцыйна лічацца прапаўшымі без вестак Васіль «Сябро» Парфянкоў і Вадзім «Папік» Шатроў. Васіль «Атам» Грудовік атрымаў раненні, несумяшчальные з жыццём. Ян «Тромблі» Дзюрбейка і Сяргей «Клешч» Дзёгцеў трапілі ў расейскі палон.

28 ліпеня 2022

Батальён "Волат" выконваў пастаўленыя перад ім задачы на Паўднёвым напрамку. Ваяры ажыццяўлялі падрыхтоўку да штурму пазіцыі, дзе замацаваліся падраздзяленні расійскіх войск. На працягу дзесяці дзён байцы інжынерна-сапёрнай групы батальёна "Волат" патаемна пракладалі шляхі ў мінных палях для паспяховага правядзення аперацыі. Нягледзячы на спробы ворага ўтрымацца на ўмацаваных пазіцыях, штурм, які адбыўся 28 ліпеня, прайшоў паспяхова: яшчэ адно украінскае сяло вызвалена ад захопнікаў.

23 верасня 2022

Камандаванне Палка Каліноўскага абвясціла аб поўным завяршэнні фармавання батальёна "Літвін".

7 лістапада 2022

Падчас выканання баявой задачы загінуў баец Палка Каліноўскага. Таксама падчас гэтага бою былі параненыя некалькі нашых ваяроў. Яны былі эвакуяваныя з поля бою і іх жыццю нічога не пагражае. Смерць нашага пабраціма - гэта чарговая ахвяра беларускага народу ў вайне супраць расейскай агрэсіі.

6 снежня 2022

Аб'яднанне Палка Каліноўскага і Кіберпартызан. Прадстаўнік Кіберпартызан увайшоў у штаб Палка Каліноўскага. Полк Каліноўскага разам з Кіберпартызанамі вызначылі агульныя мэты і падрыхтавалі план комплексных дзеянняў, якія прынясуць перамогу над дыктатурамі Пуціна і Лукашэнкі.

9 сакавіка 2023

Адбылося ўрачыстае мерапрыемства з нагоды гадавіны фармавання Палка Каліноўскага. Ваяры атрымалі ўзнагароды ад ГУР МО Украіны, а таксама упершыню за сучасную гісторыю Рада БНР узнагародзіла беларускіх ваяроў медалямі за баявыя заслугі.

Фотагалерэя