Рэкрутам

Далучыцца да Палка Каліноўскага

Напісаць у чат-бот

Вызваленне Беларусі
праз вызваленне Украіны

Зараз цэнтр барацьбы з сусветным імперскім злом знаходзіцца менавіта тут - ва Украіне! Менавіта таму мы дапамагаем перамагчы расею на ўкраінскім фронце. Мы паслабім яе так, што ў яе не будзе магчымасці падтрымліваць рэжым Лукашэнкі ў Беларусі! І тады мы выб'ем трон, які даўно хістаецца, з-пад састарэлага дыктатара!

Мы - новая кагорта беларусаў, якія змагаюцца за сваю нацыю і за ганаровае імя нашчадкаў полацкіх дружыннікаў, рыцараў Вялікага Княства Літоўскага, ваяроў Каліноўскага, нашчадкаў БНР.

Сэрцы ўсіх нашых людзей больш за усё прагнуць перамогі над акупантамі ды іх прыхваснямі ў Беларусі.

І мы зробім усё магчымае каб Беларусь стала свабоднай.

Табе трэба быць:

Мы гарантуем

1
дзенне і абутак

Экіпіроўка

2

Браня

3

Зброя

4

Навучанне

5

Кантракт

6

Медыцына

7

Жытло

8

Ананімнасць

Асобны набор

Відэааператар / Відэамантажор

Полк Каліноўскага рухаючая сіла барацьбы за нашу чыстую і адкрытую Беларусь. Для гэтага нам неабходна мець магчымасць гаварыць, паказваць і расказваць пра нашы мэты, будні ды дасягненні. Мы шукаем спецыяліста, які пакажа нас.

Патрабаванні:

  • Вопыт стварэння відэа/фота працэсаў;
  • Веды аператарскай тэхнікі, уменне працаваць з камерай, святлом і гукам;
  • Досвед працы на аналагічнай пасадзе, у працы з Youtube каналамі;
  • Вопыт працы з праграмамi для мантажу і апрацоўкі відэа, фота;
  • Наяўнасць партфоліа прац (паспяховых кейсаў)

Задачы:

  • адбор і праверка якасці знятага матэрыялу;
  • колеракарэкцыя, sound-дызайн, motion-дызайн, графіка;
  • відэаздымка і мантаж відэаматэрыялаў для сац.сетак, сайта, ютуб-канала, інтэрнэт-парталаў;
  • забеспячэнне мастацкай і тэхнічнай якасці здымак;
  • вядзенне архіва матэрыялаў;
  • Разглядаем толькі кандыдатаў з вопытам!

    Даслаць рэзюме ў чат‑бот

Аналітык

Паспяховасць нашых аперацый забяспечваецца якаснай падрыхтоўкай, над якой у тым ліку працуюць аналітыкі.

Задачы, якія трэба выконваць:

  • Аналіз відэа, фота, аўдыё матэрыялаў;
  • Праца з рознага роду інфармацыяй;
  • Падрыхтоўка аналітыкі па матэрыялах.

Патрабаванні:

  • Вопыт аналізу вялікага аб'ёму даных;
  • Аналітычны склад розуму і педантычнасць;
  • Высокая здольнасць да навучання;
  • Здольнасць апрацоўваць вялікі аб'ём інфармацыі ў кароткія тэрміны часу;

Плюсам будзе адзін ці некалькі з пунктаў:

  • ёсць досвед працы ў ІТ (сісадмін, тэстыравальнік, дата аналiтык і г.д);
  • ёсць досвед працы з відэаздымкай і відэаматэрыяламі ( мантаж, які патрабуе пільнай увагі);
  • ёсць досвед працы са скрыптамі званкоў (супервайзер у колл-цэнтры, тэх падтрымка);
  • Даслаць рэзюме ў чат‑бот

Сапёр

Мы фармуем падраздзяленне рэдкіх спецыялістаў - інжынераў-сапераў

Полк адкрыты да спецыялістаў, якія:

  • маюць досвед працы з электра-/радыё абсталяваннем (папраўка, зборка, праектаванне)
  • глыбока разумее і разбіраецца ў механіцы і электрыцы;.
  • ёсць інжынерная адукацыя (механіка, канструктар, праграміст);
  • ідэальна, калі ёсць досвед вайсковай службы - сапёрная справа;

Задачы:

  • размініраванне мірных тэрыторый і ўчасткаў баявых дзеянняў;
  • устаноўцы мінна-выбухных загарод.
Даслаць рэзюме ў чат‑бот

Кіроўца

Даедзь разам з намі да перамогі ў вайне і вызвалення Беларусі!

Набор кіроўцаў для Палка Каліноўскага.

Кіроўца – адна з самых паважаных і патрэбных прафесій на фронце!

Мы чакаем Вас у Палку, калі ў Вас ёсць:

  • Досвед кіравання аўто ад 5 гадоў;
  • Веданне прыладаў аўтамабіля;
  • Базавыя веды ў рамонце аўтамабіля;
  • Досвед кіравання грузавой тэхнікі і аўтобусамі;
  • Досвед занятку аматарскім аўтаспортам;

Пажадана, але не абавязкова:

  • Досвед у экстрэмальным кіраванні (ралі, дрыфце, крос, трыял, трофі рэйды);
  • Досвед кіравання танкамі і БМП;

З вамі будзе падпісаны кантракт з Узброенымі сіламі Украіны, вы атрымаеце вайсковы квіток і штомесячны заробак.

Аўтамабіль на фронце – гэта больш, чым сродак перасоўвання. Гэта жыццё і здароўе байцоў, гэта поспех ваенных аперацый, гэта мабільнасць у рашэнні няпростых задач.

Чакаем у шэрагах Палка!

Даслаць рэзюме ў чат‑бот

Парамедыкі

Мы запрашаем вас у шэрагі парамедыкаў, калі вы маеце медыцынскі досвед альбо вы медычны спецыяліст.

У нас:

  • вы пройдзеце спецыяльную падрыхтоўку ў кваліфікаваных інструктараў па тактычнай медыцыне і атрымаеце кваліфікацыю парамедыка;
  • пасля навучання з вамі будзе падпісаны кантракт з Узброеннымі сіламі Украіны, вы атрымаеце вайсковы квіток і штомесячны заробак;
  • медычная служба Палка Каліноўскага працуе ў «жоўтай» і «зялёнай» зонах і на рэанімабілях.
Даслаць рэзюме ў чат‑бот

Аўтамеханікі

Запрашаем у шэрагі аўтамеханнікаў, калі вы старэйшы за 18 год, маеце досвед у рамонце і ведаеце, як уладкованы аўтамабіль.

Вашы абавязкі:

  • кантроль тэхнічнага стану аўтамабіля;
  • дыягностыка паломак і іх ліквідаванне;

З вамі будзе падпісаны кантракт з Узброеннымі сіламі Украіны, вы атрымаеце вайсковы квіток і штомесячны заробак.

Даслаць рэзюме ў чат‑бот

Спецыяліст БПЛА

Навучыся лётаць з баявой птушкай

Беспілотныя лятальныя апараты, ці дроны - адзін з самых эфектыўных і небяспечных для ворага відаў зброі на сучаснай вайне. Ваяры Палка Каліноўскага ўжо маюць досвед паспяховага выкарыстання БПЛА падчас баявых дзеянняў.

Вайсковы спецыяліст у сферы БПЛА выконвае наступныя задачы:

  • кіраванне выведвальнымі і ўдарнымі БПЛА, а таксама дронамі-камікадзэ;
  • карэкціроўка мінамётаў і артылерыі;
  • распрацоўка і ўкараненне інавацый у сферы БПЛА.

Мы чакаем вас у шэрагах аператараў БПЛА, калі вы:

  • маеце досвед выкарыстання грамадзянскіх коптараў;
  • маеце практыку ў кіраванні дронамі-крыламі;
  • валодаеце тэхнічнымі ведамі ў галіне дронабудавання;
  • працавалі ў сферы IT.

З вамі будзе падпісаны кантракт з Узброенымі сіламі Украіны, вы атрымаеце вайсковы квіток і штомесячную заработную плату.

Даслаць рэзюме ў чат‑бот

Спецыяліст сувязі

Будзь на сувязі!

Працу вайсковага сувязіста цяжка пераацаніць. Дзякуючы гэтым спецыялістам армія мае надзейную і своечасовую сувязь і бесперапыннае функцыянаванне інфармацыйных сістэм.

Вайсковы спецыяліст у сферы сувязі выконвае наступныя задачы:

  • забеспячэнне падраздзялення сродкамі сувязі: як радыёсувязі, так і сродкамі доступу ў інтэрнэт;
  • абслугоўванне сродкаў сувязі;
  • маніторынг якасці перадачы сігналаў паміж кропкамі;
  • шыфраванне ваенных паведамленняў.

Мы чакаем вас у шэрагах вайсковых сувязістаў, калі вы:

  • маеце досвед настройкі і абслугоўвання сродкаў радыёсувязі;
  • валодаеце базавымі ведамі ў сферы кібербяспекі;
  • маеце профільную тэхнічную адукацыю;
  • працавалі ў сферы IT.

З вамі будзе падпісаны кантракт з Узброенымі сіламі Украіны, вы атрымаеце вайсковы квіток і штомесячную заработную плату.

Даслаць рэзюме ў чат‑бот

Шлях ваяра

1

Пішаш у наш чат-бот @belarmy_bot і адказваеш на пытанні.

2

Праходзіш верыфікацыю. На працягу двух тыдняў з табой звязваюцца нашыя прадстаўнікі і паведамляюць пра далейшыя дзеянні.

3

Прыязджаеш у штаб Палку ва Украіне. Праходзіш суразмоў'е, знаёмішся з камандзірамі.

4

Залічваешся ў склад вучэбнай роты і праходзіш трэніроўкі.

Мы ніколі не адпраўляем непадрыхтаваных добраахвотнікаў на фронт, нават калі яны самі гэтага жадаюць.

Заняткі праводзяцца па дысцыплінах: агульнавайсковая падрыхтоўка, тактычная падрыхтоўка па методыках NATO, фізічная падрыхтоўка, псіхалагічныя трэнінгі, тактычная медыцына, стралковая падрыхтоўка.

Базавы тэрмін навучання складае 4 тыдні. Навучанне дадатковым спецыяльным ваенным уменням адбываецца на працягу ўсяго перыяду службы.

5

Пасля праходжання навучання падпісваеш кантракт са Узброенымі сіламі Украіны і заступаеш да службы.

Згодна са здольнасцямі і досведам абіраеш розныя варыянты праходжання службы: баявая, каравульная, адміністрацыйная службы. Кожная з іх дзеліцца на ўнутранныя, больш дэталяваныя падраздзяленні па спецыфіцы дзейнасці.

Кожны беларус-добраахвотнік зможа знайсці сваё месца ў Палку, дзе менавіта яго здольнасці будуць працаваць на максімуме.

Уступіць у полк

Для ўступлення ў полк трэба запаўніць анкету у нашым чат-боце @belarmy_bot і прайсці верыфікацыю.

Перайсці ў чат-бот