24 March 2024

Зварот Палка Каліноўскага да вольных Беларусаў свету


А хто там ідзе, а хто там ідзе
У агромністай такой грамадзе?
— Беларусы.
********
А чаго ж, чаго захацелась ім,
Пагарджаным век, ім, сляпым, глухім?
— Людзьмі звацца.


Беларус Янка Купала

25 сакавіка беларусы адзначаць 106 гадавіну абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Шмат хто называе Днём Волі, а некаторыя лічаць яго днём Незалежнасці. У 1918 г. беларусы абвясцілі ўсяму свету, што мы – народ, і што Беларусь – свабодная і незалежная краіна.

Сягодня, у Дзень Волі, мы пішам Беларусы з вялікай літары. І звяртаемся да тых, для каго радкі Янкі Купалы зразумелыя зараз як ніколі. Мы, Беларусы, добраахвотнікі і добраахвотніцы, ваяры і ваяркі Палка імя Кастуся Каліноўскага, вольныя людзі, былыя дзяржслужачыя, прадпрымальнікі, спартсмены, менеджары, айцішнікі, выкладчыкі, урачы; тыя, хто цікавіўся палітыкай і тыя, хто не; тыя, ў каго ёсць ваенны досвед і хто яго толькі атрымлівае; людзі рознага веку, светапогляду, жыццёвага вопыту і інтарэсаў, але аб“яднаныя любоўю і павагай да сваёй нацыі, і пагардай да жорсткага рэжыму ўлады Беларусі, і падтрыманай ёй несправядлівай вайны расіі супраць цывілізаванага міру, абвяшчаем усенародную мабілізацыйную кампанію.

«Вялікая хваля эміграцыі апошніх гадоў выпадкова раскідала нас па ўсім свеце. Мы не разам – і ў гэтым наша слабасць» – сказаў у сваім звароце да Беларусаў адзін з самых аўтарытэтных ваяроў Палка Дзядзька.

Нядаўна мы падвялі вынікі развіцця Палка за 2 гады. І давялі, што Полк Каліноўскага стаў адным з самых баяздольных нацыяналььных падраздзелаў на вайне супраць Расеі. Лукашэнка баіцца толькі нас.

У нас адпрацаваная ўласная сістэма забеспячэння, лагістыкі, навучання, кіберабароны. У нас хапае зброі і снарадаў. Хапае задач на полі бою і не толькі. Але галоўнае – мы стварылі дасведчаны камандны склад. Атрымаўшы багаты досвед па вызваленню Украіны з 2014 года, нашыя камандзіры цяпер здольны пашыраць свае баявыя падраздзяленні, навучаць і кіраваць вялікай колькасцю добраахвотнікаў.

Мы ўпэўнены, што кожны Беларус знойдзе сваё месца ў Палку. У нашай развітай інфраструктуры можна рэалізаваць тыя здольнасці, якія вы маеце ўжо зараз: у медыцыне, лагістыцы і дастаўцы, аўтаматызацыі і діджыталізацыі працоўных працэсаў, распрацоўцы IT-прадуктаў, рамонце аўта, узбраення, электрычных прылад, гарнізоннай службе і інш. У баявых кірунках ёсць задачы для: аператараў і пілотаў БПЛА, інжынераў выбухатэхнікаў, сапёраў, гранатамётчыкаў, кулямётчыкаў, стралкоў, наводчыкаў, снайпераў і інш.

Памятайце! Адзіны шлях патрапіць у Полк — падаць заяўку праз спецыяльны бот.  З гэтага дня заяўкі прымаюцца ў новы і адзіны афіцыйны бот https://t.me/belarmy_bot,  які можна знайсці толькі на афіцыйных старонках Палка. Захаванасць і бяспека дадзеных у боце гарантавана Кіберпартызанамі.

Зварот да вольных Беларусаў свету ад байца Палка Паўла “Дзядзькі” Шурмея, — былога члена зборнай Беларусі па акадэмічным веславанні, удзельніка Алімпійскіх гульняў, чэмпіёна свету, рэкардсмена.

Калі вы не гатовыя стаць рэкрутам Палка ў складзе ЗСУ, гэта яшчэ не значыць, што вы не можаце стаць Каліноўцам. Ёсць шэраг спосабаў падтрымаць Полк. І гэта таксама будзе каштоўны ўнёсак

  • • Пакажыце гэты зварот людзям з вашага атачэння, каб больш Беларусаў даведаліся пра кампанію.

  • • Прымайце ўдзел у мэтавых зборах Палка.  

  • • Прыходзьце з ініцыятывамі. Нам заўсёды спатрэбяцца паслугі pro bono або сумесныя праекты, калі яны адпавядаюць місіі Палка.

  • • Дапамагайце вашай творчасцю. Вашы трэкі, тэксты, арт-праекты — важны складнік маральнага духу.

  • • Падпішыцеся на сацыяльныя сеткі Палка проста зараз, і абавязкова пакідайце рэакцыі на пасты, калі для вас гэта бяспечна.

  • • Аформіце платную падпіску на youtube-канал Палка. За гэтыя грошы мы забяспечваем працу нашых ваенкараў.

  • • Купляйце фірмовы мерч Палка ў нашай анлайн-краме. Сродкі ад продажу ідуць на забеспячэнне байцоў.

Дапамагчы Палку!

Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам

Даведацца больш