08 November 2023

"Шлях да волі"

Фонд Палка Каліноўскага ініцыюе правядзенне канферэнцыі вызваленчага руху Беларусі 

 29 лістапада ў Кіеве пройдзе канферэнцыя прадстаўнікоў нацыянальна-вызваленчага руху Беларусі «Шлях да ВоліІ», ініцыяваная Фондам Кастуся Каліноўскага. Сярод мэтаў канферэнцыі — абмеркаванне стратэгіі вызвалення Беларусі, гарантый па вяртанні ў Беларусь усім удзельнікам вызваленчага руху, забеспячэнне кампенсацый пацярпелым ад рэжыму і палітвязням. Па задумцы арганізатараў, каардынаваць гэтыя пытанні будзе спецыяльна створаная працоўная група.

«Ваенныя дзеянні ва Украіне працягваюцца, сыходзячы з верагодных сценарыяў развіцця падзей, беларусы павінны кансалідавацца, каб мець эфектыўные інструменты ўплыву на сітуацыю.  Аб тым, што дакладна рабіць далей, усе ўдзельнікі вызваленчага руху павінны разумець загадзя. Неабходна наладзіць каардынацыю дзеянняў найперш ў палітычным, дыпламатычным і вайсковым накірунку» — кажа адзін з арганізатараў канферэнцыі, намеснік камандзіра палка імя Кастуся Каліноўскага Вадзім Кабанчук

Украіна можа стаць цэнтрам кансалідацыі нацыянальна-дэмакратычных сіл і іх надзейным саюзнікам, пляцоўкай для акумуляцыі рэсурсаў, скіраваных на змены ў Беларусі. Мільёны беларусаў звязваюць свае спадзяванні на змены з Украінай, беларускімі добраахвотнікамі і нацыянальна-дэмакратычнымі сіламі. Менавіта таму неабходнасць прыняцця агульнай стратэгіі з'яўляецца неадкладнай задачай.

Каардынуючая пляцоўка, сфармаваная па выніках канферэнцыі ў Кіеве, куды войдуць усе асноўныя актары нацыянальна-вызваленчага руху, возьме на сябе функцыі рэалізацыі стратэгіі. Пад нацыянальна-вызваленчым рухам разумеем грамадска-палітычныя ініцыятывы, ПКК і іншых добраахвотнікаў, арганізацыі, партыі, якія адстойваюць пазіцыі незалежнасці, беларускага адраджэння, дэмакратыі і свабоды.

Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца ўсе, хто падзяляе мэты канферэнцыі і ўваходзіць у адну з пералічаных груп нацыянальна-вызваленчага руху.

Рэгістрацыю можна прайсці на сайце мерапрыемства.

Дапамагчы Палку!

Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам

Даведацца больш