15 May 2024

Ваяры Палка ўзнагароджаны медалямі ГУР МА

24 узнагароды ГУР МА перададзены камандаванню Палка імя Кастуся Каліноўскага для ўручэння байцам. Медалямі «Україна – понад усе!» (11 шт), «За бойові заслуги» (5 шт), «За мужність при виконанні спецзавдань» (6 шт) і «Почесна відзнака» (2 шт) ўзнагароджаны байцы батальёнаў Літвін, Волат і падраздзялення БПЛА імя Мікіты Крыўцова.

Камандаванне Палка і пабрацімы віншуюць герояў. Атрыманыя вамі ўзнагароды заслужаны смеласцю і рызыкай для жыцця – такі наш шлях да свабоднай Беларусі.

Медалі з рук Зяленскага і ордэн Жалезнага рыцара. Як яшчэ адзначаны беларускія добраахвотнікі 

За мужнасць падчас выканання баявых заданняў ваяры Палка імя Кастуся Каліноўскага неаднаразова былі адзначаныя медалямі «За бойові заслуги», «Україна – понад усе!», «За поранення», «За сприяння воєнній розвідці України» II ступені, адзнакамі «За мужність при виконанні спецзавдань» і «Почесна відзнака» ад Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны і ад Міністэрства абароны Украіны.

Ваяры «Стэн», «Север», «Булак» i «Бес» атрымалі з рук прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага ордэны «За мужність» III ступені. Зміцер Апанасовіч «Тэрор» узнагароджаны медалём «За бойові заслуги» пасмяротна. Таксама пасмяротна ўзнагароджаны медалём «Україна – понад усё!» Павел Суслаў «Волат». 35 каліноўцаў атрымалі ад Рады Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) медалі «За баявыя заслугі». Міраслава Лазоўскага пасмяротна ўзнагародзілі ордэнам Жалезнага рыцара – найвышэйшай узнагародай БНР. Гэта першае вядомае прысуджэнне тытула кавалера ордэна Жалезнага рыцара з 1952 года. Ілля Хрэнаў «Літвін», Зміцер Апанасавіч «Тэрор», Павел Суслаў «Волат», Іван Марчук «Брэст», Васіль Грудавік «Атам», Васіль Парфянкоў «Сябро», Вадзім Шатроў «Папік» узнагароджаныя Медалём Ордэну Пагоні БНР.

 Асобна трэба адзначыць беларускага добраахвотніка Аляксея Скоблю з пазыўным «Тур» – беларуса, які пасмяротна атрымаў званне «Героя Украіны» пасля пачатку поўнамаштабнай вайны. Хоць Аляксей і не быў ваяром Палка Кастуся Каліноўскага, але многія камандзіры Палка яго ведалі, бо разам з ім пачыналі ваяваць у складзе Тактычнай групы «Беларусь» і яго смерць у самым пачатку вайны многімі ў падраздзяленні была ўспрынятая блізка да сэрца. За асабістую мужнасць і гераізм Аляксею Скоблі нададзенае званне «Герой Украіны» і ордэн «Залатая Зорка». Скобля стаў другім беларусам, уганараваным званнем героя Украіны пасмяротна. Першым быў Міхаіл Жызнеўскі, які загінуў у 2014 годзе на Майдане.

Дапамагчы Палку!

Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам

Даведацца больш