20 May 2024

Афіцэр МНС РБ аб рашэнні ўступіць у Полк Каліноўскага

Кадравы афіцэр МНС, інжынер паветраных суднаў, на момант пачатку поўнамаштабнай вайны працаваў у вайсковай частцы ў Мачулішчах і ўваходзіў у групу абслугоўвання «першых бартоў». Спецыяльна для прэс-службы Палка імя Кастуся Каліноўскага ён распавёў пра рэакцыю беларускіх вайскоўцаў на пачатак так званага СВА і рашэння пакінуць Беларусь. Прыводзім некаторыя цытаты.

Удзельнічаў у пратэстах, але ратавала пасада

«Я актыўна ўдзельнічаў у пратэстах, калі знаходзіўся на пасадзе і служыў у МНС. Мая пасада вельмі часта мяне ратавала, таму што ў мяне не было ніводнага затрымання, як бы там ні было, але скарыначка лейтэнанта вельмі добра дапамагала. Вось былі затрыманні, але нічога афіцыйна не праводзілі. 

Мусіць, менавіта з-за стаўлення калегаў я зразумеў, што мы не адны. Былі людзі, якія ўсё жыццё прысвяцілі сябе войску, авіяцыі. І нават сярод іх быў вельмі моцна раскол. Многія разумелі, што ў краіне трэба нешта мяняць. Але былі і тыя, хто быў поўнасцю задаволены сваім жыццём уладай і не бачылі ў гэтых мітынгах абсалютна нічога, што магло б прынесці ім нейкую карысць.»

Аб спецгрупе абслугоўвання борта прэзідэнта 

«І як толькі я атрымаў допуск (на абслугоўванне борта), адразу ж прыйшло ўказанне зверху мяне не пускаць на гэты борт. І гэта было дзіўна, бо (борт) прыходзіць на рамонт. Прэзідэнцкі борт становіцца ў ангар, і перад усім светам гавораць, што табе ў ангар заходзіць нельга. Але пры гэтым усё абсталяванне пераносіцца ў лабараторыю, у якой ты працуеш.»

Як вайскоўцы адрэагавалі на пачатак вайны 

«Ужо бліжэй да абеду сабраў нас начальнік нашага падраздзялення і сказаў, што ну, мужыкі, глядзіце, сітуацыя зараз сумная, і давайце будзем сумленнымі. Калі раптам нам скажуць, што мы прымаем непасрэдны ўдзел, я іду дадому, да дзяцей. І ад вельмі многіх ён знайшоў, ну, скажам так, разуменне.

То бок, з маіх непасрэдных таварышаў па службе, з якімі я працаваў, толькі адзін выявіў жаданні ў выпадку неабходнасці застацца на службе, астатнія былі гатовыя пайсці пад трыбунал, але прымаць удзел не хацелі.»

Аб ролі аэрадрома Мачулішчы ў вайне

«Па-першае, гэты аэрадром выкарыстоўваўся па поўнай праграме для вучэнняў (маюцца на ўвазе сумесныя вучэнні расіі і Беларусі ў 2022 годзе). Выкарыстоўвалі гэты аэрадром для ўзлётаў, для адпрацоўкі нейкіх трэніровак. У той жа час гэта асноўны аэрадром, праз які ў Беларусь лятаў персанал з расіі. Усе рэйсы ў Казахстан, якія былі, усё праходзілі праз аэрадром Мачулішчы. А 23 лютага, ну, скажам, перад так званым святам, усе салдаты загрузіліся і былі гатовы да палёту.

Прынамсі, тыя паўгода, што я быў яшчэ ў Беларусі, знаходзіўся непасрэдна ў часці, усе баявыя дзеянні, усе верталёты ўзляталі адтуль.»

Аб адносінах з расійскімі вайскоўцамі

«Што да ўзаемаадносін паміж расейскімі вайскоўцамі і беларускай непасрэдна нашай часткі, яны былі хутчэй нацягнутыя, але нам забаранялі з імі мець зносіны. То бок, у нас не было такога, што можна было пайсці спакойна размаўляць з хлопцамі, абмеркаваць нешта. Але пры гэтым, іх начальства заўсёды звярталася да нас па дапамогу, таму што ў нас была тэхнічная база. І ўжо з гэтага боку нам начальства давала, скажам, такі выбар: маўляў, хочаце – дапамагайце, не хочаце – не дапамагайце. І тады вельмі шмат беларусаў адмаўляліся працаваць.»

Рускія без шклянкі не ўзляталі

«Я б, напэўна, апісаў той стан вайскоўцаў (расейскіх), якія там знаходзіліся, адной маленькай гісторыяй: праз суткі пасля пачатку (вайны) ва ўсіх крамах у акрузе скончылася гарэлка.

Гэта не ад радасці. Чыннікі, па якіх яны пілі, я не магу назваць, таму што ў кожнага яны, відавочна, былі свае. Але, прыляталі верталёты, вываліўся пілот літаральна і там у кабіне каталіся бутэлькі гарэлкі. Яны без шклянкі не ўзляталі.

Я сустракаў людзей, якія казалі, што мы ляцім ва Украіну, будзем рэзаць укропаў, мы там будзем ціснуць гэтых хахлоў. І былі людзі, якія выляталі на баявыя са словамі: "Ну, калі больш заплацяць, можна і па Крамлі".»

Аб рашэнні пайсці ў Полк

«У мяне ў галаве была думка: "а што я раблю, ну вось што на дадзеным этапе, для таго, каб гэтая вайна скончылася. Ужо на той момант я цікавіўся Палком, сачыў за яго жыццём. Скажам так, былі размовы з жонкай аб тым , што "а калі..."?

Я быў гатоў да таго, што ўсё, што паказваецца ў сацыяльных сетках, гэта няпраўда. Ну, гэта значыць, забеспячэнне, падрыхтоўка. Я быў гатовы да таго, што мы прыедзем, і праз тыдзень будзем сядзець на перадку ў акопах, у набытых за свае грошы, бронекамізэльках і гэтак далей. Вось. Але, калі я прыехаў, я дык гэта ўсё праўда. Гэта насамрэч так.

І кожны элемент, з якім ты тут сутыкаешся, ён уражвае. Мы тут знаходзімся ўжо два месяцы, і мы знаходзімся на навучанні. Нас ніхто нікуды не адпраўляе, мы не з'яўляемся гарматным мясам. Нас тут рыхтуюць, і з кожным днём ты разумееш, што тваёй падрыхтоўкі мала для цябе асабіста, і на цябе ніхто не цісне. Гэта значыць, табе даюць развіцца ў тым напрамку, у якім ты хочаш развівацца, табе даюць магчымасць атрымаць тыя веды, якія ты лічыш для сябе патрэбнымі.»

Ці будзе пакараны Лукашэнка

«Калі сапраўды, я не бачу сэнсу ў публічнай лупцоўцы або ў пакаранні праз павешанне на пляцы смерці. Ці стане ад гэтага лягчэй беларускаму народу? Я не ўпэўнены. Няважна ці ўцячэ ўрад і ўсе да яго датычныя ў расею. Ці знойдуць яны нейкі прытулак у іншай любой краіне, ці будуць пакараныя, павешаныя, расстраляныя для мяне гэта раўнасільнае. Мне важна, каб маю радзіму пакінулі ў спакоі і далі магчымасць развівацца, займацца яе самакіраваннем, людзям, якія, на маю думку, вартыя гэтага.»

 

Дапамагчы Палку!

Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам

Даведацца больш