09 May 2024
Дэпутаты ўкраінскай рады ўнеслі законапраект, які спросціць парадак атрымання грамадзянства для замежных вайскоўцаў і іх сем'яў.
«Заклікаю калег падтрымаць важны законапраект аб прававым статусе замежнікаў, якія ваююць ва Узброеных Сілах і іншых падраздзяленнях сіл абароны!
Я вельмі актыўна кантактую і супрацоўнічаю з адным з найбуйнейшых замежных фармаванняў, якія абараняюць Украіну - Беларускім палком імя Кастуся Каліноўскага. Гэтыя хлопцы і дзяўчаты ў першыя дні вайны вырашылі бараніць Украіну з інтарэсамі ў вольнай Беларусі.
Гэтыя людзі сваёй крывёю і сваімі ўчынкамі даказалі, што яны вартыя звацца грамадзянамі Украіны, але большасць з іх чамусьці засталася ў падвешаным стане, перажываючы за сваіх родных, для якіх вяртанне ў Беларусь азначае гібель.
Такім чынам, мы павінны задаць працэс набыцця ўкраінскага грамадзянства для замежніка, які стаў на абарону нашай краіны, а таксама яго сям'і!» - паведаміў народны дэпутат Ігар Гузь на сваей старонцы у Facebook.
Пытанне легальнага знаходжання на тэрыторыі Украіны сапраўды вельмі важнае для беларускіх байцоў. На дадзены момант больш за 30% асабовага складу ў той ці іншай ступені сутыкнуліся з праблемамі дакументаў: несапраўдныя пашпарты, адсутнасць віду на жыхарства, а таксама неабходнасць пакінуць Украіну і Полк Каліноўскага для вырашэння пытання легалізацыі ў краінах ЕЗ.
Спрашчэнне міграцыйнай палітыкі Украіны таксама будзе садзейнічаць больш актыўнаму рэкрутынгу ў шэрагі добраахвотніцкіх аб'яднанняў. Кожны трэці беларус, які звярнуўся ў бот для рэкрутынгу, мае праблемы з пашпартам, што ўскладняе перамяшчэнне і ўезд ва Украіну.
Полк імя Кастуся Каліноўскага вітае ініцыятыву партыі "За будучыню" і дзякуе дэпутатам за садзейнічанне ў вырашэнні праблем добраахвотнікаў.
01 June 2024
20 May 2024
15 May 2024
13 May 2024
09 May 2024
01 May 2024
Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам