01 June 2024

«Каб Лукашэнку не стала». Што пішуць дзеці ваярам

У каробцы ў кабінеце прэс-службы Палка імя Кастуся Каліноўскага – сотні лістоў ад украінскіх і беларускіх дзяцей. У Палку не прынята адказваць публічна ці цытаваць іх. Стужка палкавых навін звычайна змяшчае тое, што хвалюе дарослых – падзеі з баявых напрамкаў. Але сёння асаблівы дзень. Сёння мы жадаем паказаць, аб чым пішуць дзеці на вайну.

Даведка: па дадзеных праекту «Дзеці вайны», з 24 лютага 2022 года па 31 траўня 2024 года ва Украіне загінулі 550 дзяцей, больш за 1354 атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці, 2021 лічацца зніклымі, 19546 прымусова перамешчаныя або дэпартаваныя і 15 пацярпелі ад сэксуальнага насілля. З 2020 года паводле звестак розных крыніц да 500 000 беларусаў вымушана пакінулі Беларусь. Колькі з іх дзяцей – невядома.

Асабліва цікава адчыняць пульхныя канверты. Часцей за ўсё, акрамя ліста там укладзена яшчэ што-небудзь: абярэгі, малюнкі, бранзалеты, пакуначкі гарбаты ці кавы, дробныя вырабы «на поспех». У тэкстах большасці - падобныя, але галоўныя словы: "дзякуй за тое, што я магу хадзіць у школу", "вяртайцеся хутчэй дадому".

«Дорогий солдате! Я не знаю, як тебе звати, і де ти народився, але я знаю одне, що ти захищаєш нашу країну від ворогів. Я дякую тобі за те, поки ти є, я можу спокійно спати, я можу спокійно ходити до школи, і просто жити»


Ліст без імя

 

«Шановний солдате!. […] Я дуже хочу, щоб цей лист зігрів тебе в бою, і щоб ти повернувся живим»


Павло

Надпіс, схаваны за пакуначкамі кавы "3 у 1": «Тобі для енергії». 

Фота: Прэсс-служба Палка

Надпіс, які хавае прылеплены пакуначак гарбаты: «...мене випишуть, і я щаслива. Дякую, що маю таке гарне і щасливе дитинство.». Фота: Прэсс-служба Палка

 

Сустракаюцца і лісты ад дзяцей з сем'яў змушаных імігрантаў.

«Жыве Беларусь! Хотелось бы, чтобы я быстрее поехал в Беларусь. И Лукашенко не стало»


Сеня, 7 год

 

«Здравствуйте, ВСУ. Я очень надеюсь, что у вас все хорошо. Желаю вам всем счастья и здоровья. Я беларус, мне 14 лет. Была бы моя возможность, я бы воевал за Украину. Надеюсь, что война скоро закончится. Здоровья вам»


Ліст без імя

 

«У нашій школі був ярмарок. Ми продавали. Все, що зібрали, передали на дрони. Ми молимося за Вас»


Арцём, 4А клас

Фота: Прэсс-служба Палка

 

Вялікі стос лістоў з вершамі беларускіх паэтаў і асабістага складання.

«Я - беларус, і хоць сягоння
Яшчэ малы, але скажу:
Я родам з племя НЕПАКОРНЫХ
І прад бядой не задрыжу”


Ліст без імя

Фота: Прэсс-служба Палка

 

Вось бы атрымаць ад вас адказ. Лісты ад дарослых.

Прыходзяць у Полк і лісты ад дарослых. У іх, акрамя добрых пажаданняў, сустракаюцца і ўспаміны аб 2020 годзе, і туга па радзіме, і апісанне жыцця ў іміграцыі.

«Добры дзень, даражэнькія. Мяне клічуць Паліна, я з Менску, але пішу вам з Латвіі. Вымушана біла з’ехаць з-за пратэстаў. […] Падумала, можа не толькі ад дзяцей, але і ад дзяўчыны вам было б прыемна атрымаць ліст, ад сучасніцы, беларускі. […] І калі хтосьці толькі рот адкрые аб тым, што з нашай акупаванай тэрыторыі ідуць танкі, гучна кажу пра Полк Каліноўскага, пра сапраўдных беларусаў. […] Вось бы атрымаць адказ ад вас. Ці рады вы гэтаму лісту і ці працягваць пісаць яшчэ. Але разумею, што гэта немагчыма зараз»


Паліна, Менск

Фота: Прэсс-служба Палка

Карыстаючыся выпадкам, Полк імя Кастуся Каліноўскага дзякуе ўсім, хто нам пісаў, піша і будзе пісаць добрыя словы. Дарагія браты і сёстры, пані Паліна, Сенніца ў эміграцыі, беларусы Літвы, Польшчы, Украіны, ЗША, Менску і ўсе-ўсе, вашыя лісты – доказ таго, што мы тут на сваім месцы і ўсё робім правільна. І, як вы пішаце, да сустрэчы ў вольнай Беларусі. 

Дапамагчы Палку!

Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам

Даведацца больш