17 January 2024
Прадстаўнікі палка Каліноўскага сустрэнуцца з беларусамі ў Еўропе
Беларускія добраахвотнікі правядуць сустрэчы ў гарадах Польшчы,
Чэхіі, Нямеччыны і Літвы.
Доўгі час полк ваюе шмат у чым дзякуючы дапамозе ад беларусаў, якія ў асноўным знаходзяцца за мяжой. Публічныя сустрэчы прадстаўнікі палка хочуць выкарыстаць для знаёмства з такімі людзьмі і асабістай падзякі ім.
Акрамя таго, адным з прыярытэтаў у дзейнасці палка з'яўляецца адкрытасць. Сустрэчы ў розных еўрапейскіх гарадах - адзін з элементаў гэтай самай адкрытасці. На іх ваяры гатовыя будуць адказаць на любыя пытанні.
Таксама прадстаўнікам палка хацелася б паразмаўляць з беларусамі пра будучыню Беларусі і як мы ўсе разам можам наблізіць змены ў нашай краіне. Шмат хто з беларусаў, якія з'ехалі з Беларусі з-за палітычнага пераследу, ускладаюць на полк свае надзеі на вяртанне. Але вызваліць нашу краіну мы можам толькі разам!
01 June 2024
20 May 2024
15 May 2024
13 May 2024
09 May 2024
01 May 2024
Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам