25 January 2024

Полк Каліноўскага адкрывае набор замежнікаў

Вайсковы досвед, англійская мова, антыпуцінскія погляды - па такіх крытэрыях адбіраюць у падраздзяленне замежнікаў.

Полк імя Кастуся Каліноўскага пачынае дадатковы набор у падраздяленне імя Касцюшкі. Раней мілітары юніт (так называюць яго самі вайскоўцы) называўся Western. Складаецца ён з замежных грамадзян, у асноўным жыхароў Еўрапейскага саюза і ЗША.

Ваеннаслужачымі могуць стаць толькі замежнікі, якія прайшлі службу ў прафесійных узброеных сілах. У падраздзяленне не бяруць на службу кандыдатаў без вайсковага досведу і валодання англійскай мовай. Палітычныя погляды, раса ці пол кандыдата не маюць значэння. Але замежныя добраахвотнікі не павінны мець прапуцінскія погляды i павінны прызнаваць права ўкраінскага і беларускага народаў на свабоду і дэмакратыю.

“Нас натхняе Тадэвуш Касцюшка, які стаў нацыянальным героем у Беларусі, Літвы, ЗША, Польшчы і ганаровым грамадзянінам Францыі. Змагаўся супраць Расійскай імперыі за беларускі, польскі і ўкраінскі народы i на баку ЗША ў вайне за незалежнасць ЗША. Таму батальён быў названы яго імем” – кажа камандзір падраздзялення.

Кандыдат, які жадае патрапіць у падраздзяленне, павінен адпавядаць усім вышэйпералічаным крытэрам і запоўніць анкету на нашай старонцы.

Дапамагчы Палку!

Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам

Даведацца больш