03 February 2024
Мэра Львова Андрэя Садовога і дэпутацкі корпус просяць на чарговай сесіі Львоўскага гарсавета разгледзець прапанову надаць адной з цэнтральных вуліц горада імя Кастуся Каліноўскага.
Аўтарамі звароту выступілі шэраг грамадcкіх арганізацый. Яны лічаць, што такое рашэнне стане магутным сiгналам і жэстам падтрымкі беларускаму народу ў час узмацнення рэпрэсій супраць апазiцыі і палітвязняў, якія адбываюцца ў Беларусі.
На думку аўтараў звароту, сярод прычын чаму адна з вуліц Львова заслугоўвае насіць назву ў гонар Каліноўскага і тое, што полк імя Каліноўскага зараз ваюе за Украіну.
Адзначым, што з пачаткам поўнамаштабнай вайны расіі супраць Украіны ўжо былі перайменаваны шэраг вуліц у гонар Кастуся Каліноўскага, палка імя Каліноўскага і беларусаў, якія загінулі за Украіну. Так, у селішчы Ворзель Бучанскага раёна з'явілася вуліца Іллі «Літвіна», а ў Хмяльніцкім -вуліца і завулак Аляксея Скоблi. У Кіеве i Мукачаве вуліцы зараз названы ў гонар Кастуся Каліноўскага. У Жытоміры з'явілася вуліца Палка імя Кастуся Каліноўскага. У гонар Міхаіла Жызнеўскага вуліцы перайменавалі ў Звягелi і Чарнаўцах.
01 June 2024
20 May 2024
15 May 2024
13 May 2024
09 May 2024
01 May 2024
Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам