19 February 2024

Беларусы Канады правядуць сустрэчу з камандзiрамi палка

25 лютага Згуртаванне Беларусаў Канады запрашае беларусаў на размову з камандзірамі палка iмя Кастуся Каліноўскага.

Сустрэча пройдзе ў анлайн-фармаце.

Беларусаў Таронта і наваколляў запрашаем сабрацца ў памяшканні Беларускага Цэнтру (524 St Clarens ave, Toronto), дзе будзе наладжана трансляцыя размовы на вялікім экране.

Падчас размовы будуць абмеркаваныя магчымасці супрацы паміж Палком і дыяспарай, а таксама прадстаўнікі Палка адкажуць на пытанні. Да размовы можна далучыцца праз праграму Zoom з любой кропкі Канады і свету. 

Нагадваем пра бяспеку. Сустрэча не будзе запісвацца арганізатарамі, але калі вы плануеце паехаць у Беларусь або клапоціцеся аб родных у Беларусі, то мы раім падключацца без відэа і не падпісвацца сваім сапраўдным імём у праграме Zoom. Глядзіце інструкцыі, як гэта зрабіць, па спасылцы
 

Для рэгістрацыі адпраўце сваё імя, прозвішча і кантактны тэлефон на адрас пошты [email protected]

Незадоўга да сустрэчы кожнаму ўдзельніку на электронную пошту будзе выслана інструкцыя з інфармацыяй аб далучэнні да анлайн канала.

Дапамагчы Палку!

Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам

Даведацца больш