23 February 2024

У гадавіну вайны ваяры Палка паабяцалi вярнуцца ў Беларусь

У другую гадавіну пачатку поўнамаштабнай вайны расіі супраць Украіны ваяры Палка iмя Каліноўскага звярнулiся да катаў беларускага народа.

Беларускія добраахвотнікі заявілi: дзякуючы досведу, атрыманаму падчас баявых дзеянняў, яны гатовыя да сустрэчы са сваімі былымі катамі. А з-за рэпрэсій, якія працягваюцца ў Беларусі, плынь навабранцаў у полк працягваецца.

"На змену кожнаму забiтаму i закатаванаму вамі прыйдуць яго сябры, яго блізкія, яго родныя. І мы абавязкова вернем сабе сваю Радзіму, сваю Беларусь!" - кажа ў відэа ваяр "Альгерд".

Дапамагчы Палку!

Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам

Даведацца больш