03 March 2024
3 сакавіка, у дзень смерці Іллі Хрэнава з пазыўным "Літвін", на месцы яго гібелі сабраліся ваяры Палка імя Каліноўскага. Беларусы наведалі месца апошняга бою "Літвіна" і ўшанавалі яго памяць каля мясцовага мемарыяла. Ілля Хрэнаў стаў першым беларусам, які загінуў у пачатку поўнамаштабнай вайны расіі супраць Украіны.
"Літвін" стаяў каля вытокаў стварэння беларускай роты пры тэрытарыяльнай абароные "Азоў", якая з часам вырасце ў Полк імя Кастуся Каліноўскага. У гонар Іллі пазней назавуць адзін з батальёнаў у складзе Палка - "Літвін".
Ілля загінуў у баях за Бучу, калi беларусы разам з украінцамі спрабавалі стрымаць наступ расійскай бронетэхнікі на Кіеў.
У красавіку 2023 года ў селішчы Ворзель Бучанскага раёна вуліца Акружна была перайменавана на вуліцу Іллі "Літвіна".
01 June 2024
20 May 2024
15 May 2024
13 May 2024
09 May 2024
01 May 2024
Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам