15 March 2024

Полк Каліноўскага наладзіў ўласнае вытворніцтва мінамётаў

Полк Каліноўскага гатовы пачаць выпуск уласных мінамётаў і запрашае новых добраахвотнікаў далучыцца да цікавых задач. Серыя выпрабаванняў першага мінамёта паспяхова была праведзена яшчэ ў 2023 годзе. Але толькі зараз байцы раскрылі некаторыя дэталі вытворчасці.

У штодзённай працы мінамёты выкарыстоўваюць ўсі падраздзяленні Палка. Аднак, як і любая зброя, мінамёты маюць свой тэрмін знос. «Праз высокую інтэнсіўнасць баявых дзеянняў мы можам казаць аб тым, што існуе пэўны дэфіцыт мінамётаў. Знос ствалоў – галоўная праблема» – кажуць ваяры.

Распрацоўка вайскоўцаў Палка павінна часткова вырашыць гэтую праблему: закрыць уласныя патрэбы і менш залежыць ад паставак зброі.

«На колькі мне вядома, такога ніхто не робіць. Была ўзятая наступная тэхналогія: ствол зрабілі «з нуля» са спецыяльнага сплаву для ваеннай тэхнікі; за аснову быў узяты чарцёж чэшскага мінамёта; апорная пліта і іншыя дэталі былі ўзятыя з савецкага мінамёта. Такі падыход дазваляе за невялікі час і сродкі вырабляць новыя мінамёты з далёкасцю да 7 кіламетраў» – пракаментаваў тэхналогію мінамётчык Золтан.

Апроч беспасярэдняй вайны Полк Каліноўскага надае прастору для рэалізацыі асабістых здольнасцяў, якія ў грамадзянскім жыцці, магчыма, рэалізаваць было складана. Таму запрашаем далучацца да Палка – месца і цікавыя заданні знойдуцца для кожнага» – кажа камандзір Палка Дзяніс Кіт Прохараў.

Дапамагчы Палку!

Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам

Даведацца больш