25 April 2024
Як вядома, у Менску зараз праходзіць так званы ўсебеларускі народны сход. У сваім выступленні лукашэнка адзначыў, што вызвольнае войска, аснову якога складзе Полк імя Кастуся Каліноўскага, з'яўляецца дзейнай пагрозай для яго рэжыму. Расказваем, што папярэднічала гэтай заяве.
Як неаднаразова паўтаралі беларускія добраахвотнікі, Лукашэнка баіцца толькі сілы і зброі. За два гады працы Палка ён змяніў сваё стаўленне да беларускіх добраахвотнікаў з "няшчасных збеглых" ды "небяспечных ворагаў". І гэта дзякуючы дакладным прыярытэтам ваяроў Палка і іншых дабравольчых аб'яднанняў.
Свае дасягненні за два гады Полк апісаў у публічнай справаздачы. Сёння Полк імя Каліноўскага – вайсковая структура з каласальным баявым досведам і развітай арганізацыйнай структурай. Гэта інфраструктура ўключае ў сябе ўласны рэкруцінгавы цэнтр, валанцёрскую сетку, навучальныя цэнтры, дзе праводзіцца падрыхтоўка добраахвотнікаў, прэс-цэнтр, станцыю тэхнічнага абслугоўвання аўта, уласную лагістыку. Аснова Палку – дасведчаныя баявыя падраздзяленні, узброенные па высокіх стандартах.
Не апошнім фактарам з'яўляецца і падтрымка беларускага народа.
Яскравым прыкладам стаў нядаўні выпадак, калі беларусы за адны суткі сабралі грошы на 100 новых дронаў для Палка. А беларускія дыяспары актыўна ўключыліся ў арганізаваную падтрымку і дадаткова праспансіравалі стварэнне кнігі пра добраахвотнікаў.
Нагадаем, Полк Каліноўскага нядаўна звярнуўся да беларусаў свету з заклікам да актыўнай мабілізацыі. Для гэтага сумесна з кіберпартызанамі быў створаны новы бяспечны бот.
01 June 2024
20 May 2024
15 May 2024
13 May 2024
09 May 2024
01 May 2024
Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам