23 April 2024

Новы кіраўнік Белсат нанёс візіт у Полк Каліноўскага

Новы кіраўнік Белсат Аляксей Дзікавіцкі наведаў з працоўным візітам Полк імя Кастуся Каліноўскага. Размова ішла аб далейшых сумесных планах на 2024 год, а таксама стратэгічных напрамках супрацоўніцтва.

Нагадаем, пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Палком і Белсат было дасягнута два гады таму ў рамках візіту першага дырэктара медыя. За гэты час рэалізаваны сумесныя праекты:

— праграма «Ваяры», якая з'яўляецца найбольш поўнай анталогіяй партрэтных інтэрвʼю сапраўдных і былых байцоў ПКК. 50 выпускаў праграмы можна паглядзець на ютуб-канале Белсат;

— рэлізы з аператыўнымі зводкамі Палка. Выходзілі сюжэты ў рамках штотыднёвай інфармацыйнай праграмы «Тыдзень»;

Прыклад вокладкі аднаго з выпускам праграмы Ваяры. Паглядзець яго можна па гэтай спасылцы

Прэс-служба Палка імя Кастуся Каліноўскага ўдзячна медыярэсурсу Белсат за сумесную працу, дзякуючы якой беларусы аператыўна даведаюцца праўду пра вайну.

Дапамагчы Палку!

Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам

Даведацца больш