24 April 2024
22 красавіка 2024 года адбыўся сход часткі асабовага складу Палка імя Кастуся Каліноўскага ініцыяваны камандзірам Палка Дзянісам Прохаравым (Кіт), што стаў прадметам абмеркавання грамадскасці і патрабуе афіцыйнага тлумачэння.
Перш, чым пракаментаваць вынікі збору асабовага складу, данясем тэзы, датычныя агульнага становішча Палка ў складзе Замежнага Легіёна ГУР Міністэрствы Абароны Украіны:
1. Беларусы, як грамадзяне замежнай дзяржавы, знаходзяцца ў складзе Узброеных сіл Украіны на падставе Закона «Аб ваеннай службе замежных грамадзян».
2. Устанаўленне, змяненне або прыпыненне прававых адносін, а таксама вызваленне ад пасады і/або звання любога ваеннаслужачага афармляецца пісьмовым загадам камандзіра ваеннай часці, да якой адносіцца Полк імя Кастуся Каліноўскага разам з іншымі замежнымі падраздзяленнямі.
3. Унутранае кіраванне справамі Палка ажыццяўляецца Радай камандзіраў Палка, вылучаных асабовым складам баявых і іншых падраздзяленняў.
4. Збор асабовага складу існуе як інструмент абмену меркаваннямі і давядзення інфармацыі да асабовага складу.
Рада камандзіраў лічыць неабходным прыняццё ўдзела Палка ў агульнабеларускім дэмакратычным дыскурсе і ўзаемадзеянні з іншымі палітычнымі актарамі. Праз гэта Палком імя Каліноўскага была ініцыяваная канферэнцыя і дыялогавая пляцоўка «Шлях да Волі». Фармат пляцоўкі прадугледжвае ўзаемадзеянне з палітычнымі і грамадскімі групамі пры захоўванні Палком магчымасці не адыходзіць ад сваёй асноўнай, вайсковай працы.
18 красавіка 2024 года стала вядома, што шэраг байцоў вырашыў вылучыцца на выбары ў Каардынацыйную раду, не паведаміўшы аб гэтым сваім камандзірам. На тэрміновай нарадзе Рады камандзіраў з гэтай нагоды былі прынятыя рашэнні:
Полк Каліноўскага не ўдзельнічае ў выбарах трэцяга склікання Каардынацыйнай рады Беларусі (аднагалосна).
У выпадку ўдзелу ў выбарах чальца ПКК: дазволіць за ўмовай паніжэння пасады да жаўнера або дазволіць за умовай сыходу з ПКК. Большасцю галасоў (10 супраць 4) быў прыняты другі варыянт – захаваць за байцамі магчымасць рэалізацыі ўласных палітычных інтарэсаў як фізічным асобам, пры ўмове сыходу з Палка Каліноўскага.
У бягучы момант Полк рыхтуецца да выканання новых баявыя задач.
Зараз адбываюцца кансультацыі з украінскім бокам. Ніхто із ваяроў са сваёй пасады на данны момант не вызвалены.
Як бачым, палітыка не першы раз становіцца трыгерам для праблем. Аднак, Рада камандзіраў дакладна ставіць прыярытэты: ва ўмовах ваеннага часу ў складзе ВСУ Полк імя Кастуся Каліноўскага мае сваёй місіяй найперш вызваленне тэрыторыі Беларусі ад дыктатарскага рэжыму і ўплыву Крамля.
Гэта пытаньне выжываньня нацыі. Дыктатары не спыняцца, пакуль мы іх не спынім. Іх немагчыма залагодзіць ці дамовіцца ў рамках палітычных дэбатаў. Іх можна толькі перамагчы. І Лукашэнка баіцца толькі сілы і зброі. За два гады працы Палка ён змяніў сваё стаўленне да беларускіх добраахвотнікаў з «няшчасных збеглых» да «небяспечных ворагаў». І гэта дзякуючы дакладным прыярытэтам ваяроў і падтрымцы беларускага народа.
01 June 2024
20 May 2024
15 May 2024
13 May 2024
09 May 2024
01 May 2024
Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам