17 April 2024

Выйшла першая фотакніга аб Палку Каліноўскага

Беларускія дыяспары ЗША і Польшчы праспансіравалі стварэнне першай фотакнігі аб Палку імя Кастуся Каліноўскага. Кніга будзе прадавацца, каб сабраць грошы на 10 грузавых квадрацыклаў для ваяроў

Для продажу даступная кніга на беларускай мове ў колькасці ўсяго 100 штук. Выданне ў цвёрдай вокладцы з больш за 130 старонак змяшчае ў сабе працу ваенкораў Палка, ўнікальныя фатаграфіі з асабістых архіваў байцоў і іх успаміны.

Наклад прадаецца з мэтай збору сродкаў на грузавыя квадрацыклы. Па данных байцоў, мінімальна неабходная колькасць квадрыцыклаў - 10.  Асабліва вясной і ў дрэннае надвор'е яны вельмі патрэбны для хуткай дастаўкі боепрыпасаў і іншых дробных грузаў на баявыя пазіцыі —  "на нуль".

 

Як і кім створана кніга?

У праект была ўцягнута вялікая група людзей з самога Палка. На аўтсорс такую ​​працу аддаць немагчыма з-за меркаванняў прыватнасці — шэраг фатаграфій патрабаваў "блюра" асоб і спецыяльнай апрацоўкі. На стварэнне альбома спатрэбіліся месяцы. Сышоў час на збор і ўдакладненне дэталяў некаторых гістарычных  падзей. Фотаматэрыял адбіраўся з тысяч кадраў. Не ўсе фота ідэальнай якасці, таму што зроблены байцамі, што называецца, "на хаду".

Паспрабавалі даць магчымасць чытачу крыху “пажыць” жыццём беларускіх добраахвотнікаў, прайсці за імі ад горада да горада, прыблізна адчуць дух рызыкі, вайны, братэрства, а яшчэ перажыць моманты поспехаў, падтрымкі і гонару. Галоўнае, вядома, будзе расказана і паказана пасля перамогі. Аднак сёння гэта, мабыць, адзіная поўная гісторыя Палка. Таму кнігу можна лічыць каштоўным гістарычным артэфактам — кажа прадстаўнік прэсс-службы Палка.

 

Як прыдбаць кнігу?

Пачынаючы  з 18 красавіка кнігу можна купіць, зрабіўшы данат у памеры 100$ на мэтавы рахунак  для сбору на квадрацыклы. Адрас дастаўкі і скрыншот аплаты выслаць у асабістыя паведамленні ў сацыяльных сетках Палка ў Instagram.

Калі ласка, удакладняйце наяўнасць кнігі перад аплатай.

Дапамагчы Палку!

Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам

Даведацца больш