У навучальным цэнтры Палка скончылася падрыхтоўка чарговай групы рэкрутаў. У рамках урачыстай цырымоніі ім уручылі пасведчанні вайскоўцаў і зброю. Гэта фінальны крок для рэкрутаў, якія прайшлі базавую падрыхтоўку і падпісалі кантракт з ЗСУ. Цяпер яны — паўнавартнастныя ваяры, гатовыя да выканання тэхнічных і баявых задач, а таксама для больш прасунутага ўзроўню навучання па напрамках.
Як гэта было — глядзіце ў невялікім фотарэпартажы з цырымоніі пасвячэння.
Да урачыстай цырымоніі на пляцы загадзя падрыхтавана зброя і пасведчанні вайскоўцаў.
Камандзір Палка Дзяніс Кіт Прохараў чытае зарок добраахвотнікаў Палка. “Беларусь! Маці мая Радзіма! Клянуся вызваляць і бараніць Цябе там, дзе знаходжуся зараз і куды прывядзе мяне лёс Твайго вызвалення” — гаворыцца ў ім.
Дабраахвотнікі атрымліваюць вайсковыя пасведчанні.
Ваяры атрымліваюць зброю з рук камандавання Палка.
Покліч “Жыве Беларусь!” з рукой на сэрцы гучна прамаўляе кожны баец пры атрыманні зброі. "Жыве вечна!" — адказваюць яму пабрацімы разам.
Хіп, былы афіцэр Беларускай арміі. Застаў пачатак поўнамаштабнай вайны ў Грузіі. Стаўленне ваеннага камандавання Беларусі да вайны прымусіла яго не заставацца ўбаку — прыняў рашэнне далучыцца да Каліноўцаў. «Далейшыя планы — вярнуцца ў Беларусь. Толькі не праз Польшчу, а ўжо сваім ходам» — кажа ён.
Ваяр Купала кажа, што ўсё жыццё хацеў займацца вайсковай справай. Пачатак вайны сустрэў у адной з краін Еўразвяза.
Найбольш поўную інфармацыю аб навучанні і этапах станаўлення ў Палку заўсёды можна падглядзець у гэтым відэа