17 November 2023
У склад аргкамітэта па падрыхтоўцы канферэнцыі “Шлях да Волі”, ініцыяванай Фондам Кастуся Каліноўскага, увайшоў шэраг уплывовых дэмакратычных арганізацый, а прыём заявак на ўдзел трывае да 20 лістапада.
Офіс Святланы Ціханоўскай, Аб’яднаны пераходны кібінет, Народнае Антыкрызіснае Кіраванне, Каардынацыная рада, рух “Вольная Беларусь” і “Хартыя 97” далучыліся да арганізацыі канферэнцыі “Шлях да Волі”, на якой абмяркуюць стратэгіі вызвалення Беларусі, гарантыі на вяртанне ў краіну ўдзельнікам нацыянальна-вызваленчага руху, кампенсацыі пацярпелым ад рэжыму.
Па выніках канферэнцыі будзе створаная Каардынуючая пляцоўка, якая, аб’яднаўшы асноўных актараў нацыянальна-вызваленчага руху, возьме на сябе функцыі рэалізацыі стратэгіі.
Канферэнцыя “Шлях да Волі” пройдзе ў Кіеве 29 лістапада, арганізатары заклікаюць усіх, хто падзяляе мэты канферэнцыі і ўваходзіць да нацыянальна вызваленчага руху, да 20 лістапада падаць заяўку на ўдзел.
08 December 2023
04 December 2023
01 December 2023
29 November 2023
17 November 2023
08 November 2023
Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам