12 March 2022

Батальён Кастуся Каліноўскага

Батальён Кастуся Каліноўскага:

1️⃣ Ужо ў батальёне сотні беларусаў. Штодня прыбываюць новыя з Украіны і з-за яе межаў.

2️⃣ Яшчэ некалькі сотняў ужо кіруюцца ва Ўкраіну з цэнтру ў Варшаве.

3️⃣ Асабіста запісалася ці падалі заяўку анлайн ужо больш за тысячу чалавек.

4️⃣ Хто ня можа даехаць ці ўзяць у рукі зброю – дапамагаюць, падтрымліваюць, у тым ліку - фінансава - з усяго сьвету.

У Батальёне людзі самых розных мірных прафесіяў: ад праграмістаў (гісторыю Ліцьвіна ўжо, бадай, ўсе ведаюць) да – не паверыце – алімпійцаў!

Беларусы з рознымі палітычнымі ды рэлігійнымі поглядамі ў цяжкую для Ўкраіны гадзіну паўсталі разам на абарону свабоды ад пуцінафашысцкіх захопнікаў.

Па ўсіх пытаннях пісаць сюды: @BelarusAndUkraineBot

Дапамагчы Палку!

Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам

Даведацца больш