12 March 2022

Сяржук Бяспалаў далучыўся да Батальёна Кастуся Каліноўскага

Стваральнік МКБ і “Усоў Лукашэнкі” далучыўся да Батальёна Кастуся Каліноўскага – ды запісаў відэазварот да ўсіх неабыякавых беларусаў!

Сяржук Бяспалаў браў актыўны ўдзел у пратэстах 2020-га году, у лістападзе 2020-га мусіў уцякаць ад перасьледу КДБ – ва Ўкраіну. Сёньня, калі пачалася вайна, ён ня ўцёк з Кіева, а далучыўся да беларусаў, што бароняць Украіну ад пуцінафашысцкай навалы.

“Я ўсьведамляю, што калі мы сёньня здамо пуцінскай зграі Ўкраіну, мы назаўсёды страцім незалежнасьць Беларусі, а таўро агрэсараў і акупантаў прыйдзецца насіць нам ды нашым дзецям”.

Глядзець на YouTube

Дапамагчы Палку!

Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам

Даведацца больш