15 March 2022

Зьявілася інфармацыя пра затрыманага грамадзяніна Беларусі

У сеціве пачала зьяўляцца інфармацыя пра грамадзяніна Беларусі, які хацеў стаць добраахвотнікам ды бараніць Украіну, праз што быў затрыманы хунтаю…

Батальён імя Кастуся Каліноўскага хоча афіцыйна заявіць:

‼️ЗАТРЫМАНЫ НЕ ЗЬВЯЗВАЎСЯ АНІ З КІРАЎНІЦТВАМ, АНІ З ЧАЛЬЦАМІ, АНІ З ПРАДСТАЎНІКАМІ БАТАЛЬЁНУ, АНІ З ВАРШАЎСКІМ ЦЭНТРАМ, ЯКІ ЗАБЯСЬПЕЧВАЕ НАШУЮ ПАДТРЫМКУ!

Пакінуўшы па-за дужкамі пытаньні аб тым, хто і якім чынам выдаў гэтага чалавека прадстаўнікам акупацыйнай хунты, ЯШЧЭ РАЗ НАГАДАЕМ:

УСЯ СУВЯЗЬ З НАМІ – ТОЛЬКІ ПРАЗ НАШ ЧАТ-БОТ: @BELARUSANDUKRAINEBOT

УСЯ ПРАЎДЗІВАЯ ІНФАРМАЦЫЯ ПРА БАТАЛЬЁН – ТОЛЬКІ Ў АФІЦЫЙНЫХ КАНАЛАХ

УСЯ ДАПАМОГА - ТОЛЬКІ ПРАЗ ЦЭНТР У ВАРШАВЕ!

Калі Вы знаходзіцеся на акупаваных тэрыторыях Беларусі альбо Расеі – не выкарыстоўвайце сапраўдныя імёны, схавайце ад усіх свой нумар телефона, лепей – купіце новую сім-картку, нумар ад якой ня будуць ведаць нават вашыя сваякі. Добры крок – стварыць публічны тэлеграм-канал ды пісаць ў чаце Батальёну ад яго імя (такім чынам немагчыма выкрыць Ваш асабісты тэлеграм-аккаўнт, яго ID ці Ваш нумар тэлефону).

ЯШЧЭ РАЗ ЗЬВЯРТАЕМ ВАШУЮ ЎВАГУ НА ГЭТАЕ ВІДЭА! Ад імя батальёна зараз зьбіраюць грошы асобы, якія ня маюць дачыненьня да Батальёну ці Варшаўскага Цэнтру.

Дапамагчы Палку!

Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам

Даведацца больш