15 March 2022
Батальёну Кастуся Каліноўскага
«Прайду няўхільна цяжкі шлях
Вайны бясконцай і крывавай.
На нашых волатных плячах
Уздымем сцяг шляхетнай славы!
Як Каліноўскі наш Кастусь
Мне прыклад, так і лёс Ліцьвіна.
Я вызваляю Беларусь
Праз вызваленне Украіны!
Як Тур клянуся бараніць
У пекле бітвы пабраціма.
Наш гонар вечна будзе жыць
У памяці маёй Радзімы.
Абавязкова павярнусь,
Калі ў бітвах не загіну,
У родны край, у Беларусь,
Праз вызваленне Украіны!
Прайду няўхільна цяжкі шлях
Вайны бясконцай і крывавай.
На нашых волатных плячах
Уздымем сцяг шляхетнай славы!»
Такі кранальны верш зачытаў на развітанні Аляксея Тура адзін з беларускіх дабраахвотнікаў.
01 June 2024
20 May 2024
15 May 2024
13 May 2024
09 May 2024
01 May 2024
Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам