16 March 2022
Заклікаем беларускіх грамадскіх і палітычных дзеячоў прыехаць у Кіеў!
Учора прэзідэнт Украіны звярнуўся да палітыкаў і ўсіх сяброў свету прыехаць у сталіцу краіны, якая зараз змагаецца не толькі за сваю свабоду, але і за свабоду ўсёй Еўропы. «Кожны, хто з намі, атрымае ўдзячнасць не толькі ад Украіны, але і ад іншых народаў», — заявіў Уладзімір Зяленскі.
Прэм’ер міністры Польшчы, Славеніі і Чэхіі ўчора ўжо зладзілі свой візіт.
Зараз вырашаецца не толькі лёс Украіны, але і будучыня Беларусі. Мы заклікаем беларускіх палітыкаў прыехаць у Кіеў і справай падкрэсліць, што яны на баку дабра.
Аб’яднаўшыся тут, мы зможам падаць сігнал беларускаму грамадству і ўсяму свету, што мы ўсе разам гатовы дэмантаваць дыктатуру. І каб гэта адбылося хутчэй, патрэбны рашучыя дзеянні прама зараз.
Усе арганізацыйныя і лагістычныя моманты мы возьмем на сябе.
Па ўсіх пытаннях пішыце ў @BelarusAndUkraineBot
01 June 2024
20 May 2024
15 May 2024
13 May 2024
09 May 2024
01 May 2024
Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам