Білборды з такім слёганам зьявіліся сёньня ў Кіеве. Мэта: паказаць кіеўлянам ды ўсім украінцам, што мы – беларусы з Батальёну імя Кастуся Каліноўскага – разам з украінскім народам паўсталі на абарону Кіева ды ўсёй Украіны супраць чорнай пуцінскай навалы.