21 March 2022

​​Наперад у будучыню

Наперад у будучыню!

Апошнія гады былі важнымі для беларусаў: мы кінулі выклік рэжыму ўнутраннай акупацыі, даказаўшы ўсяму свету суб’ектнасць беларусаў.

Сёння надыйшоў час збройнага чыну. Таму нацыянальны авангард беларусаў, аб’яднаны ў батальёне імя Кастуся Каліноўскага, разам з братамі украінцамі на перадавой з адвечным ворагам.

Яшчэ ўчора, падчас “рэакцыі лукашызму”, калі здавалася няма ніякай надзеі на змены, мы верылі, што прыйдзе гістарычны момант. Ён настаў і мы з гонарам прымаем выклік часу. Мы разумеем гістарычны шанс і абавязкова яго скарыстаем!

Мы натхнёныя нашымі героямі і пакутнікамі, якія паклалі свае жыцці на алтар свабоды і незалежнасці Беларусі. Таму не маем ні маральнага, ні гістарычнага, ні чалавечага права здрадзіць іх памяці. Будзем іх вартымі, раўняцца на іх.

Нас паклікаў да змагання голас сумлення, бо мы не змаглі быць у баку, калі забіваюць брацкі украінскі народ. Прыйдзе час і нас пакліча наша вольная і шчаслівая будучыня!

Сёння ў баях з маскоўскім агрэсарам куецца доля нашых народаў. Сваёй крывёй мы закладаем падмурак для Волі і адраджэння нашай Бацькаўшчыны, паспяховага беларускага прарыву ў будучым.

Мы гатовы адваяваць і спраўдзіць нашыя святыя ідэалы, каб яны сталі здабыткам усяго беларускага народу.

Далучайцеся да батальёну імя Кастуся Каліноўскага @BelarusAndUkraineBot, стварайце структуры на месцах.

Дапамагчы Палку!

Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам

Даведацца больш