22 March 2022

Памятаеце, у 2020-м годзе дзеці гулялі ў АМАПаўцаў

Памятаеце, у 2020-м годзе дзеці гулялі ў АМАПаўцаў ды Беларусаў, крычалі на дзіцячых пляцоўках “Сыходзь!”

Вось так і зараз дзеці ў Адзесе гуляюць у вайну…

Лыжкай мёду ў гэтай гісторыі сталася тое, што паміж “нашых” плясмасавых жаўнераў аказаліся й фігуркі з бчб-сьцягам.

Як высьвятліў карэспандэнт @belsat, цацкі дзеці атрымалі ў якасьці падарунку, а сьцяг – сваеасаблівы подпіс дабразычліўца – быў ужо ўнутры.

Крыніца: @belsat

Дапамагчы Палку!

Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам

Даведацца больш