22 March 2022

158 год таму быў забіты Кастусь Каліноўскі

158 год таму быў забіты Кастусь Каліноўскі – беларускі герой і адзін з кіраўнікоў вызваленчага антырасейскага паўстаньня 1863-64 гадоў.

22 сакавіка 1864 года расейскія акупанты павесілі гэтага вялікага змагара за нашу і вашу свабоду. Перад сьмерцю Каліноўскі пасьпеў напісаць зварот, які сёньня вядомы пад назвай «Лісты з-пад шыбеніцы». На жаль, гэтыя словы актуальныя і дагэтуль:

«Бо я табе з-пад шыбеніцы кажу, Народзе, што толькі тагды зажывеш шчасьліва, калі над табою Маскаля ўжо ня будзе!»

Батальён Кастуся Каліноўскага цяпер ва Украіне змагаецца супраць расейскіх акупантаў, каб пасьпяхова скончыць справу нашага героя і вызваліць Беларусь ад імпэрскага прыгнёту!

Жыве Беларусь! Слава Украіне!

Дапамагчы Палку!

Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам

Даведацца больш