25 March 2022

Беларускія музыкі падтрымліваюць нас

Штодня тут ва Ўкраіне мы бачым, як украінскія зоркі падтрымліваюць тых, хто змагаецца за свабоду Ўкраіны.

Прыемна, што беларускія музыкі таксама падтрымліваюць нас. Сымбалічна тое, што Юры Стыльскі выдаў новы кліп на песьню “Праз вызваленьне Ўкраіны” менавіта сёньня – у Дзень Волі! Бо гэта і ёсьць нашая галоўная мара, нашая галоўная мэта: “Праз вызваленьне Ўкраіны – да Волі Беларусі”!

Дзячым Юры Стыльскаму ад імя ўсяго Батальёна!

Глядзець на YouTube

Дапамагчы Палку!

Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам

Даведацца больш