31 March 2022

Хопіць словаў, насьпеў час дзеяў!

Доўгі час беларусы адстойвалі свае пазыцыі мірна, спадзеючыся, што нашыя галасы пачуюць. Але ваенная агрэсія расеі (у тым ліку - і з тэрыторыі нашае Радзімы) зьмяніла ўсё!

️Калі ты сапраўдны беларус, калі твае перакананьні – нешта большае, чым проста ананімнае трызьненьне ў Тэлеграме – далучайся да Батальёну імя Кастуся Каліноўскага!

У нас ты пройдзеш ваенную падрыхтоўку з прафэсійнымі інструктарамі, атрымаеш усе гарантыі салдата Ўзброеных Сіл Украіны, атрымаеш ваенны досьвед, які зможаш не на словах, а на справе рэалізаваць у абароне ды вызваленьні Ўкраіны, а ў будучым – і Беларусі!

⁉️МАЕШ МУЖНАСЬЦЬ, ГОНАР ДЫ АДВАГУ? ПІШЫ Ў НАШ ЧАТ-БОТ: @BelarusAndUkraineBot

Ня маеш магчымасьці ўстаць упоплеч з намі? ДАПАМАГАЙ!

Рэальная фінансавая, гуманітарная, валантэрская дапамога – гэта таксама дзеяньне, якое дапамагае нашаму Батальёну эфэктыўна выконваць баявыя задачы!

Усе рахункі ды кантакты для рэальнай дапамогі – тут!

Хопіць занепакоенасьцяў, насьпеў час дзейнічаць

Дапамагчы Палку!

Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам

Даведацца больш