15 April 2022

Беларусы ўсяго сьвету дапамагаюць Батальёну

Беларусы ўсяго сьвету дапамагаюць Батальёну!

Гэтым разам вялікая дапамога прыехала ажно з Мінесоты (не пытайцеся, як яна “прыехала” праз Атлантыку – сакрэт)! Шчыра дзякуем за сотню бронекамізэлек з плітамі, што будуць ратаваць жыцьці сотні беларусаў, якія бароняць Украіну!

Акрамя таго хочацца падзякаваць беларусам Фінляндыі.

Ну й ужо традыцыйна дзячым нашым сябрам з FreeShop Partyzanka / фонду “Żyvi” за шмат прыемнага ды карыснага.

Вашая дапамога – надзейны падмурак нашае барацьбы! Разам – да Перамогі!

Дапамагчы Палку!

Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам

Даведацца больш