28 April 2022

Фонду Прытулы, Razom for Ukraine і Revived Soldiers…

Батальён імя Кастуся Каліноўскага выказвае падзяку другой лініі фронту – валантэрам! Дзякуючы вам нашыя вочы лепей бачаць, вушы - лепей чуюць, нашыя сэрцы й галовы абароненыя, а мы самі – апранутыя й абутыя!

За асаблівыя падарункі да Вялікадня дзячым Дабрачыннаму фонду Сяргея Прытулы: цеплавізары, РПС ды рацыі, якія былі дастаўленыя нашым байцам наўпрост на перадавую!

За дроны, спадарожнікавыя тэлефоны, планшэты ды вельмі каштоўную тактычную медыцыну, якая ўжо ратуе жыцьці, шчыра дзякуем фонду Razom for Ukraine!

Генэратары, сухпайкі, тактычную медыцыну, тактычныя заплечнікі, цеплавізар, аптэчкі ды тактычныя пальчаткі перадаў нашым байцам Revived Soldiers Ukraine. Дзякуем!

Разам – пераможам!

Дапамагчы Палку!

Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам

Даведацца больш