12 May 2022

Нашаму Батальёну дапамагаюць з усяго Сьвету

Нашаму Батальёну дапамагаюць з усяго Сьвету, нават за 8000 км ад Беларусі й Украіны – з горада Ллойдмінстэр – падтрымліваюць Батальён!

ЗША, Канада, Беларусь, Польшча, Літва ды іншыя краіны Эўразьвязу – усіх не пералічыць…

Што мы можам – дык гэта аддзячыць кожнаму, хто дапамагае! Бо Вашая дапамога нам вельмі патрэбная!

З апошніх ахвяраваньняў набылі:

✔ Запчасткі для рамонту машын;

✔ Торбы, тактычныя заплечнікі;

✔ Аптэчкі IFAK;

✔ Полымягасіцелі

ды шмат чаго яшчэ!

Новыя байцы далучаюцца да Батальёну кожны тыдзень!

Акрамя таго, падчас баявых выездаў ды заданьняў, якія зараз Батальён выконвае на ўсіх франтах Украіны, падчас эвакуацыі параненых – губляюцца бронекамізэлькі, каскі, аптэчкі ды іншыя рэчы. Менавіта дзякуючы Вашай дапамозе падчас ратацыі байцы атрымліваюць новыя рэчы ды маюць магчымасьць вярнуцца на фронт.

Усе спасылкі на дапамогу Батальёну – тут!

Разам – пераможам!

Дапамагчы Палку!

Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам

Даведацца больш