16 May 2022
Сёньня наш Батальён панёс вялізарную страту.
Падчас аперацыі па вызваленьні ўкраінскай вёскі ад рускіх захопнікаў атрымаў сьмяротнае параненьне камандзір роты, ваяр нашага Батальёну Павал “Волат”. У крытычным стане яго спрабавалі давесьці да шпіталя, але не пасьпелі…
"Волат" быў сапраўдным ваяром-легендай: быў паранены шмат разоў, але кожнага разу Павал падманваў сьмерць – і кожнага разу вяртаўся ў строй.
“Волат” ня вельмі любіў здымацца, таму пасьля яго не засталося багата фота ці відэа. Але засталася памяць. Памяць тых, каго ён ратаваў у баях, хто абавязаны ягонай мужнасьці сваім жыцьцём. Памяць ваяроў яго роты, у якім ён быў стрыжнем і сэрцам. Памяць тых, каго ён бараніў.
Няхай жа памяць пра Паўла “Волата” жыве ў кожным з нас – за чыю свабоду ён аддаў сваё жыцьцё! Бо тады
ГЕРОІ – НЕ ПАМІРАЮЦЬ!
ГЕРОЮ – ВЕЧНАЯ ПАМЯЦЬ!
ГЕРОЮ – ВЕЧНАЯ СЛАВА!
Батальён Кастуся Каліўноўскага выказвае шчырыя спачуваньні родным і блізкім Паўла.
01 June 2024
20 May 2024
15 May 2024
13 May 2024
09 May 2024
01 May 2024
Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам