17 May 2022

Наш Батальён працягвае атрымліваць дапамогу

Наш Батальён працягвае з удзячнасьцю атрымліваць неабходную дапамогу ад валантэраў.

У першую чаргу хочацца падзякаваць народнаму артысту Ўкраіны Алегу Кульчыцкаму ды яго фонду “Оракул” за рацыі, матаролкі ды аптэчкі IFAK, што будуць нашымі надзейнымі сябрамі на баявых выездах.

Акрамя таго, дзячым грамадзкаму аб’яднаньню "Вірні назавжди" за разнастайную валантэрку, што палепшыць быт нашых ваяроў на фронце.

Напрыканцы хочацца падзякаваць грамадзкаму аб’яднаньню "Ініціативне покоління" за смачную валантэрку, што дазволіць нашым дабраахвотнікам яшчэ больш падмацавацца для барацьбы з акупантамі.

РАЗАМ – ДА НАШАЙ АГУЛЬНАЙ ПЕРАМОГІ!

Дапамагчы Палку!

Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам

Даведацца больш