18 May 2022

Я вам зараз пакажу, адкуль на Беларусь рыхтуецца напад…

Беларускія прапагандонаў вельмі ўзрушыла віртуальная мапа Беларусі, на якой з бакоў Украіны, Польшчы ды Літвы рухаюцца піктаграмы нацыянальнага гербу “Пагоня” – ды перамалёўваюць “захад сонца над дрыгвою” ў колеры нацыянальнага бел-чырвона-белага сьцяга.

Што пачалося! Віртуальныя абаронцы дыктатуры пачалі пагражаць віртуальнай мапе. Крычаць: плян выкрыты! Беларусы зьбіраюцца адваяваць у хунты сваю зямлю…

Адказваем: так, менавіта так выглядае наш плян. Толькі адбывацца гэта ўсё будзе не на віртуальнай мапе, таму вашыя віртуальныя здольнасьці – як і віртуальная падтрымка рэжыму між беларусамі, у якую вам хочацца верыць – не дапамогуць. Як не дапаможа Вам небаяздольная армія ды вашыя слабавікі, што ў стане змагацца толькі з віртуальнымі экстрэмістамі, жанчынамі ды дзецьмі.

Да сустрэчы ў Беларусі!

@BelWarriors – рэальнае вайсковае падразьдзяленьне з рэальным баявым досьведам.

Дапамагчы Палку!

Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам

Даведацца больш