19 May 2022

Сёньня наш Батальён разьвітаўся з “Волатам”

На разьвітаньне з “Волатам" прыйшлі ня толькі родныя й блізкія, але й каля сотні жыхароў гораду, у якім ён жыў да вайны. Былі на пахаваньні, канечне, і байцы Батальёну імя Кастуся Каліноўскага, якія прыйшлі правесьці легендарнага камандзіра роты ў ягоны апошні шлях.

“Волата” пахавалі пад бел-чырвона-белым сьцягам ды ўкраінскім прапарам. Як і належыць сапраўднаму герою, што аддаў сваё жыцьцё за нашу і вашу свабоду.

Вечная памяць герою!

Героям – слава!

Дапамагчы Палку!

Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам

Даведацца больш