24 May 2022

Інфармацыйнае паведамленне Палка імя Кастуся Каліноўскага

23 траўня бягучага года група нашых байцоў павярталася з паўднёвага напрамку фронту праз Адэсу, дзе сустрэлася з прадстаўніком так званага атраду імя Ліцвіна.

Нашыя байцы былі глыбока ўражаныя, калі высвятлілася, што няма ніякага атраду, а ёсць тыя, хто злоўжывае даверам дыяспары і проста складуе валанцёрскую дапамогу, не адпраўляючы яе беларускім байцам на фронт.

Была праведзена тлумачальная праца наконт таго, што падчас вайны такія ўчынкі з’яўляюцца больш чым махлярствам. Байцы заклікалі да сумлення прысутных удзельнікаў фармавання, якое выкарыстоўвала імя нашага загіблага пабраціма.

Яны прызналі, што былі ашуканыя нячыстымі на руку кіраўнікамі і перадалi рыштунак на баланс палка Каліноўскага. Пры перадачы рэчаў прысутнічала паліцыя.

Цяпер імя Ліцвіна будзе насіць адзін з батальёнаў у складзе нашага палка.

Дапамагчы Палку!

Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам

Даведацца больш