25 May 2022
З аб’ектыўных прычынаў мы пакуль не можам расказваць пра ўсе аперацыі, у якіх удзельнічаў наш полк, але пра адну з іх мы можам ужо распавесці, калі мы былі яшчэ батальёнам.
Напрыканцы красавіка група байцоў нашага батальёну прыняла ўдзел у аперацыі, у выніку якой вялікая група жаўнераў ЗСУ змагла выйсці з атачэння ў вёсцы на Ўсходзе Украіны.
Украінскія вайскоўцы тры тыдні ваявалі ў атачэнні: запасы ежы, вады і боепрыпасаў практычна скончваліся, колькасць параненых расла. Было прынята рашэнне аб прарыве і выхадзе з атачэння. Прыкрыццё і сустрэча групы былі прызначаны нашым байцам. Сустракаў украінскіх жаўнераў наш славуты камандзір “Волат”. У выніку невялікімі групамі з атачэння выйшлі і выратаваліся 50 чалавек.
Беларускія ваяры дапамаглі параненым, аказалі медычную дапамогу і эвакуіравалі тых, хто здолеў выйсці. Украінскія жаўнеры былі бязмежна ўдзячныя беларусам за дапамогу.
01 June 2024
20 May 2024
15 May 2024
13 May 2024
09 May 2024
01 May 2024
Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам