02 June 2022

"Вайна – гэта ўсё шэрае, бруднае і кроў"

Наш дабраахвотнік Павел “Борт” даў інтэрв’ю Белсату. Некалькі ягоных цытат:

️“Вайна – гэта ўсё шэрае, бруднае і кроў. У носе да гэтага часу саладкавы пах згарэлага чалавека. Вайна – гэта крыкі жанчын і дзяцей, яны крычаць “Дапамажыце”. Больш за ўсё запомніўся кантужаны 17 гадовы хлопец – другакурснік украінскай ваеннай акадэміі. Ён сышоў з розуму, калі ўбачыў як разрывала на мінах яго таварышаў. Больш за ўсё запомніліся яго вочы”.

️”Ірпінь, Буча – там усё разрабавана, рускія марадзёрылі па катэджах. Мая асацыяцыя з расейскай арміяй – трусы і рабаўнікі. Трусы, таму што яны кідаюць сваіх. Вайна ўзгадоўвае страшныя пасляваенныя наступствы. Як будуць ставіцца да рускіх дзеці, у якіх цяпер пад абстрэламі гінуць бацькі ці наадварот?”

Чытаць інтэрв’ю

Дапамагчы Палку!

Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам

Даведацца больш