03 June 2022

Знаёмцеся, Павал Сакурэц

Знаёмцеся, Павал Сакурэц – наш верыфікаваны валантэр у ЗША.

Дзякуючы ягонай ініцыятыве BelarusianAmericans.Org жыхары ЗША ня толькі сабралі грошай на 100 бронікаў і больш за 100 пар абутку, але й могуць сьпісваць свае данаты з падаткаў, што дазваляе сабраць болей грошай на валантэрку! Win-win strategy!

Цяперака Павал рыхтуе новую партыю дапамогі, што павязе ў наш валантэрскі цэнтр (што ў Варшаве) 22 чэрвеня. Далучайцеся самі (калі жывяце ў ЗША), распавядайце сваім амерыканскім сябрам!

Падрабязнасьці – у відэа

Дапамагчы Палку!

Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам

Даведацца больш