14 June 2022

Выказваем падзяку Беларускаму Аб’яднанню Рабочых (БАР)

Полк імя Кастуся Каліноўскага выказвае вялікую падзяку Беларускаму Аб’яднанню Рабочых (БАР). Ужо трэці аўтамабіль ад БАРу перададзены беларускім ваярам.

Таксама дзякуем гораду Роўна, ды яго сакратару гарадской рады Віктару Шакірзяну за цудоўныя медычныя заплечнікі ды еўрапейскія медыкаменты, якія ўжо паехалі для нашых воінаў на перадавую!

Дарэчы, як сказаў Віктар Шакірзян, у іх горадзе ўжо вельмі хутка з'явіцца вуліца названая імем нацыянальнага героя Беларусі – Кастуся Каліноўскага. Гэта даніна ўсім беларускім добраахвотнікам, якія ведаюць кошт свабоды, ды тым, хто гатовы за гэтую свабоду змагацца!

Дзякуем за падтрымку і дапамогу, для нас гэта вельмі важна!

Дапамагчы Палку!

Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам

Даведацца больш